Фелікс цу Шварцэнберг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фелікс Людвіг Іаган Фрыдрых цу Шварцэнберг (ням.: Felix Ludwig Johann Friedrich zu Schwarzenberg; 2 кастрычніка 1800, г. Крумаў (цяпер Чэскі-Крумлаў, Чэхія) — 5 красавіка 1852) — аўстрыйскі дзяржаўны дзеяч. Князь. Фельдмаршал-лейтэнант.
Remove ads
Біяграфія
3 1838 года пасланнік у Турыне, Парме, Неапалі. У 1848 годзе камандзір дывізіі ў арміі І. В. Радзецкага, удзельнік падаўлення рэвалюцыі 1848—49 у Італіі. 3 лістапада 1948 года міністр-прэзідэнт і міністр замежных спраў Аўстрыі. Яго ўрад падавіў рэвалюцыю 1848—49 у Аўстрыі і (пры падтрымцы войск Расійскай імперыі) рэвалюцыю 1848—49 у Венгрыі. Палітычны курс Фелікса цу Шварцэнберга быў накіраваны на ўстанаўленне аўстрыйскай гегемоніі ў Цэнтральнай Еўропе. У лістападзе 1850 года ён пры садзейнічанні расійскага імператара Мікалая I заключыў пагадненне з Прусіяй, якое спрыяла ўмацаванню аўстрыйскага ўплыву ў Германскім саюзе.
Remove ads
Зноскі
- Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2019.
- Dr. Constant v. Wurzbach Schwarzenberg, Felix Fürst // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 33. — S. 41.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118612050 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
- Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads