Французскія Паўднёвыя і Антарктычныя тэрыторыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Французскія Паўднёвыя і Антарктычныя тэрыторыі, скарочана ФПАТ (фр.: Terres australes et antarctiques françaises (TAAF)) — заморскае адмысловае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне Францыі.
Remove ads
Адміністрацыйны падзел
Знаходзіцца ў паўднёвай частцы Індыйскага акіяна і складаецца з 5 адміністрацыйных акруг:
- астравоў Амстэрдам і Сен-Поль (l'île Amsterdam, l'île Saint-Paul)
- астравоў Кразэ (l'archipel Crozet)
- астравоў Кергелен (les îles Kerguelen або les îles de la Désolation)
- Зямлі Адэлі (la Terre Adélie)
- астравоў Эпарсэ (Îles Éparses)
Правы Францыі на Зямлю Адэлі не прызнаны міжнароднай супольнасцю. У наш час там знаходзіцца французская навуковая станцыя Дзюмон д'Юрвіль.
Адміністрацыйна гэтыя тэрыторыі кіруюцца з Рэюньёна (горад Сен-П'ер), але не ўваходзяць у яго склад.
Remove ads
Насельніцтва
На востраве Амстэрдам знаходзіцца адзінае пастаяннае паселішча Французскіх Паўднёвых і Антарктычных тэрыторый — Марцін-дэ-Віўе з колькасцю каля 40 чалавек.
Эканоміка
У эканамічным плане гэтыя тэрыторыі каштоўныя ў першую чаргу сваімі марскімі эканамічнымі зонамі.
Інтэрнэт
Французскія Паўднёвыя і Антарктычныя тэрыторыі маюць нацыянальны дамен верхняга ўзроўня — .tf
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Французскія Паўднёвыя і Антарктычныя тэрыторыі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads