Юзаф Францішак Сапега

(1679—1744) падскарбі надворны літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Юзаф Францішак Сапега
Remove ads

Юзаф Францішак Сапега (167911 красавіка 1744) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Падскарбі надворны літоўскі (з 1713).

Хуткія факты Юзаф Францішак Сапега, Падскарбі надворны літоўскі ...
Remove ads

Біяграфія

Быў паслом з берасцейскага сойміка на элекцыйны сойм 1697. Пасля вучыўся ва ўніверсітэце горада Грац (Аўстрыя), наведаў Баварыю, Францыю, Галандыю, Іспанію, Турцыю.

У першыя гады Паўночнай вайны 1700—1721 прытрымліваўся нейтралітэта, але ў 1706 канчаткова падтрымаў Станіслава Ляшчынскага, потым Аўгуста II, які ў 1713 надаў яму ўрад надворнага падскарбія ВКЛ. На працягу свайго жыцця беспаспяхова імкнуўся вярнуць пад уладу надворнага падскарбія эканоміі. Адзін з актыўных дзеячаў Віленскай канфедэрацыі 1716, быў адным з 3 паслоў ад канфедэратаў з-пад Ленчнай да Аўгуста II, выбраны кансіліярыюшам ад шляхты Берасцейскага ваяводства.

У 1720 — пачатку 1730-х гадоў у шэрагах антыкаралеўскай апазіцыі Вялікага Княства Літоўскага. Падчас бескаралеўя ўцягнуты ў канфлікт са стражнікам літоўскім Антоніем Пацеем наконт пасады палкоўніка Берасцейскага ваяводства. Гэта прывяло да раздваення сойміка, на адным з іх Юзаф Францішак і быў абраны павятовым палкоўнікам. Выказаўся за кандыдатуру на трон Станіслава Ляшчынскага і беспаспяхова прэтэндаваў на пасаду рэгіментара. Вызначаны Ляшчынскім адным з пленіпатэнтаў для стварэння Генеральнай канфедэрацыі ў Дзікаве. У 1735 удзельнічаў у акцыях атрадаў канфедэратаў на Падоллі, быў пасрэднікам у перапісцы Ляшчынскага з крымскім ханам Каплан-Гірэем.

Пасля прызнаў каралём Аўгуста III, імкнуўся атрымаць сенатарскую пасаду. У апошнія гады жыцця зблізіўся з Радзівіламі, выступаў за прымірэнне з імі іншых Сапегаў.

Remove ads

Сям'я

Быў сынам Францішка Стэфана і Ганны Крысціны Любамірскай. Меў братоў Яна Казіміра і Ежы Феліцыяна. Ажаніўся ў 1709 з Крысцінай Браніцкай (памерла ў 1761), сястрой вялікага кароннага гетмана Яна Клеменса Браніцкага, меў з ёй сына Тадэвуша і дачку Тэрэзу (памерла да 1784), якая выйшла першы раз за літоўскага харунжага Гераніма Фларыяна Радзівіла, але потым развялася і выйшла другі раз за літоўскага падчашага Яўхіма Караля Патоцкага.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads