Саколка

горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Сакульскага павета Падляскага ваяводства From Wikipedia, the free encyclopedia

Саколкаmap
Remove ads

Сако́лка (польск.: Sokółka, Саку́лка) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Сакульскага павета Падляскага ваяводства. Сядзіба вяскова-гарадской гміны Сакулка.

Хуткія факты Краіна, Ваяводства ...

Знаходзіцца на паўночны ўсход ад Беластока, на рацэ Саколда, за 16 км ад беларуска-польскай граніцы, ля заходняй мяжы этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Праз горад праходзіць аўтамабільная дарога 19 (КузніцаБеласток — Жэшаў). Чыгуначная станцыя на лініі Варшава — Гродна.

Remove ads

Назва

Thumb
Рака Саколда «Сакаліная рака».

Назва паселішча пайшла ад назвы ракі Саколда, на якой яно стаіць. У сваю чаргу, Саколда — балцка-яцвяжскага паходжання. Пра гэта сведчыць элемент -da ў назве, які пайшоў ад яцвяжскага *udā «вада, рака»[2]. Адпаведна, Саколда значыла «Сакаліная рака», гэта была рака, дзе назіралі асабліва шмат сокалаў.

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Саколку (Сухолду) датуецца 1524 годам, калі вялікі князь Жыгімонт надаў сваёй жонцы Боне Гарадзенскую пушчу[3]. У першай палове XVI стагоддзя тут існаваў велікакняжацкі паляўнічы двор. З XVI стагоддзя ў Гарадзенскім павеце Троцкага ваяводства. У 1565 годзе ў Саколцы збудавалі драўляны касцёл. З канца XVI стагоддзя ў Гарадзенскай эканоміі.

10 студзеня 1609 года Саколка атрымала магдэбургскае права. У 1679 годзе ў ваколіцах Саколкі пачалі сяліцца ваенныя-татары.

У другой палове XVIII стагоддзя Антоні Тызенгаўз пасяліў у Саколцы рамеснікаў, разбудаваў мястэчка. З 1793 года цэнтр Саколкаўскага павета Гарадзенскага ваяводства. У час паўстання Т. Касцюшкі ў 1794 годзе была месцам збору паўстанцаў Гарадзеншчыны.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай ў 1795 годзе ўвайшла ў склад Прусіі, а з 1807 года — у Расійскай імперыі; цэнтр павета. З 1842 года ў Гродзенскай губерні. 28 лютага 1861 года з’явіўся праект гарадскага герба: «У залатым полі трохчацвяртная выява рыцара з уздзетым угору палашом»[4].

У 1921 годзе, паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора, апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

З лістапада 1939 года ў складзе Беларускай ССР. З 1940 года цэнтр Саколкаўскага раёна Беластоцкай вобласці. У 1941—1944 гадах знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі Саколку Польскай Народнай Рэспубліцы.

Remove ads

Эканоміка

Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасці. Чыгуначны вузел.

Насельніцтва

  • 1867 — 3814 чал.
  • 1878 — 3431 чал. (1648 муж. і 1783 жан.), у тым ліку 411 праваслаўных, 1433 каталікі, 18 евангелістаў, 1543 юдаісты і 26 магаметанаў.[5]
  • 1945 — 4879 чал.[6]
  • 2004 — 19 037 чал.
  • 2009 — 22 081 чал.

Славутасці

  • Гістарычная забудова горада канца XIX — пачатку XX стст.
  • Капліца Св. Пакутніцы П. Кунцэвіч (1900)
  • Касцёл Св. Антонія (1848, 1901—1904)
  • Могілкі яўрэйскія (XVIII ст.), праваслаўныя (даўнія каталіцкія, XIX ст.)
  • Царква Св. Аляксандра Неўскага (1850—1853)

Страчаная спадчына

  • Сінагога
Remove ads

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads