Франц Іозеф Галь

From Wikipedia, the free encyclopedia

Франц Іозеф Галь
Remove ads

Франц Іозеф Галь (ням.: Franz Joseph Gall; 9 сакавіка 1758, Ціфенбрун, Аўстрыя — 22 жніўня 1828, Мон-Руж, каля Парыжа) — аўстрыйскі ўрач і анатам, стваральнік фрэналогіі.

Хуткія факты Франц Іозеф Галь, Дата нараджэння ...
Thumb
Франц Іозеф Галь

На аснове анатамічных даследаванняў і шматлікіх назіранняў над рознымі групамі людзей Галь прыйшоў да высновы, што цэнтры душэўнага жыцця сканцэнтраваны не ў жалудачках мозгу, як тады лічылі, а ў мазгавых звілінах. Анатамічныя працы Галя мелі даследчую аснову, у той жа час прапанаваная ім класіфікацыя псіхічных здольнасцяў была зусім адвольнай. Гэтак жа адвольнымі былі і меркаванні Галя аб лакалізацыі гэтых здольнасцяў у розных участках вялікіх паўшар’яў мозгу, хоць сама ідэя лакалізацыі псіхічных функцый з’явілася важным этапам у тэорыі псіхалогіі. Галь лічыў, што адрозненні ў мазгавых звілінах павінны адбівацца на знешняй форме чэрапа, а па гэтых апошніх можна судзіць аб псіхічных здольнасцях чалавека. Гэтыя меркаванні і ляглі ў аснову фрэналогіі, якая атрымала ў 19 ст. велізарную папулярнасць. Фізіялагічныя даследаванні паказалі беспадстаўнасць фрэналогіі.

Remove ads

Зноскі

1. Franz Joseph Gall // Who Named It? — 1994. Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Franz Joseph Gall // Brockhaus Enzyklopädie

3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118537245 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.

4. Deutsche Nationalbibliothek Record #118537245 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads