Фрыц (карная аперацыя)

Карная аперацыя нямецкіх акупантаў у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аперацыя «Фрыц» (ням.: Fritz) — кодавая назва карнай аперацыі нямецкіх войск супраць партызанскіх брыгад «Спартак», «За Радзіму», Ф. С. Шляхтунова (пазней імя Даватара), імя Варашылава, імя Гастэлы, імя Жукава, імя Ракасоўскага, асобных атрадаў партызанскіх брыгад «Жалязняк», «Народныя мсціўцы», імя С. М. Кароткіна, спецыяльнага партызанскага атрада «Сокал» і мясцовага насельніцтва ў Браслаўскім, Відзаўскім, Глыбоцкім, Міёрскім, Пастаўскім, Шаркоўшчынскім, Дунілавіцкім раёнах у верасні — кастрычніку 1943 года.

Хуткія факты Аперацыя «Фрыц», Дата ...
Remove ads

Ход аперацыі

Аперацыя праводзілася сіламі ўсходняй баявой групы брыгадэнфюрэра СС Гарма, паўднёвай групы обергрупенфюрэра СС Мюлера, заходняй групы начальніка пагранічнай аховы так званай генеральнай акругі «Літва» Гахтэля, паўночнай групы брыгадэнфюрэра СС Шрэдэра. Баявыя групы былі сфармірованы з нямецкіх паліцэйскіх палкоў і батальёнаў спецыяльных танкавых, артылерыйскіх, авіяцыйных падраздзяленняў, часцей пагранічнай аховы так званых генеральных акруг «Беларусь», «Літва», «Латвія». Усходняя група складалася з 2 паліцэйскіх палкоў, 254-га матарызаванага батальёна, 2 артылерыйскіх дывізіёнаў, 11-й роты сувязі, нямецкай жандармерыі і паліцыі. Паўночнай групе, акрамя 16-га паліцэйскага палка былі прыдадзены 2-я авіягрупа, і танкавая егерская рота. 24 верасня карнікі пачалі акружаць вялікую тэрыторыю па лініі: возера Дрысвяты — усходні бераг возера Аболе — заходні бераг возера Богінскае — вёска Казяны — усходні бераг возера Вялікія Швакшты — вёскі ЗанарачЧарэмшыцыКрывічыПараф’янава — горад Глыбокае — вёскі РучайНаўгародыМіёры — гарадскі пасёлак Друя — возера Дрысвяты. Намнога большыя сілы праціўніка вымусілі партызан адысці з блакіраваных масіваў. Пры адступленні партызаны мініравалі дарогі, вялі засадныя баі, у некалькіх месцах прарвалі акружэнне і выйшлі ў суседнія раёны Віцебскай вобласці за чыгунку ПолацкМаладзечна. У канцы кастрычніка — пачатку лістапада партызаны вярнуліся на ранейшыя месцы дыслакацыі.

За час аперацыі паводле няпоўных звестак карнікі загубілі 590 мясцовых жыхароў, вывезлі ў Германію 12 тысяч чалавек, у тым ліку 1708 дзяцей, спалілі 87 вёсак, у тым ліку Бабылі (загубілі 25 чалавек), Браслаўская Лука (17 чалавек), Быкоўшчына (29 чалавек), Гайлешы (24 чалавека), Гробішкі (11 чалавек), Дзегцяры (12 чалавек), Забор’е (12 чалавек), Рудава (12 чалавек), Стайкі (59 чалавек) Браслаўскага раёна, Кеўлічы (28 чалавек), Стахоўскія (49 чалавек) Пастаўскага раёна, Сухавежа (60 чалавек) Міёрскага раёна, Ёды (510 чалавек) Шаркоўшчынскага раёна і іншыя. Карнікі захапілі 36 тысяч галоў жывёлы, 1608 цэнтнераў збожжа, 4104 цэнтнеры бульбы, 1111 цэнтнераў сена, саломы, гародніны.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads