Партызанская брыгада «Народныя мсціўцы» імя В. Т. Варанянскага
Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Партызанская брыгада «Народныя мсціўцы» імя В. Т. Варанянскага — партызанская брыгада, створаная ў верасні 1942 года на базе атрадаў «Мсцівец» (арганізаваны ў лютым 1942 года) і «Барацьба» (арганізаваны ў верасні 1941 года). Да 1 чэрвеня 1943 года мела назву Партызанская брыгада «Дзядзькі Васі», у студзені 1944 года брыгадзе было прысвоена імя В. Т. Варанянскага. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Лагойскага і Плешчаніцкага раёнаў. 1 ліпеня 1944 года брыгада (1475 партызан, 5 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру брыгады Г. Ф. Пакроўскаму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Remove ads
Склад
- атрад «Мсцівец»;
 - атрад «Барацьба»;
 - атрад імя Катоўскага;
 - атрад імя Суворава;
 - атрад імя Панамарэнкі.
 
Камандаванне
Камандзіры
- В. Т. Варанянскі (загінуў);
 - В. В. Сямёнаў;
 - Г. Ф. Пакроўскі.
 
Камісары
- Л. С. Лапін;
 - М. Х. Краснёнкаў (выконваў абавязкі);
 - В. В. Сямёнаў;
 - Ф. С. Кузняцоў;
 - М. І. Перапечка.
 
Начальнікі штаба
- П. А. Сярогін;
 - Дз. І. Копанеў;
 - В. І. Яськоў.
 
Гісторыя
Баявыя аперацыі праводзілі на камунікацыях Мінск — Вільнюс, Маладзечна — Полацк, Мінск — Лепель і іншых. Падарвалі больш за 3 000 рэек, 148 мастоў на шашы і 3 на чыгунцы. Нападалі на гарнізоны ў Мядзелі, Плешчаніцах, Ільі, у вёсках Альковічы, Касцяневічы, на чыгуначнай станцыі Куранец і інш. У ліпені 1942 года атрады «Мсцівец», «Барацьба», «Мясцовыя» і іншыя разбілі нямецкі батальён каля вёскі Валенцінова. У маі—чэрвені 1943 года партызаны брыгады вялі баі супраць карнікаў, якія праводзілі аперацыю «Котбус». Разам з часцямі Чырвонай Арміі 30 чэрвеня 1944 года разбілі нямецкі батальён. Удзельнічалі ў вызваленні Вілейкі, Маладзечна, Смаргоні, ліквідацыі нямецкіх падраздзяленняў (да 10 ліпеня 1944 года).
Памяць
У 1971 годзе ў вёсцы Хадакі Лагойскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік, у Смаргоні — мемарыяльная дошка.
Гл. таксама
- Плешчаніцкая аперацыя;
 - Касцяневіцкі бой;
 - Валенціноўскі бой.
 
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads