Фрэдэрык Содзі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фрэдэрык Содзі
Remove ads

Фрэдэрык Со́дзі[4] (англ.: Frederick Soddy; 2 верасня 1877, Істбарн, Вялікабрытанія — 22 верасня 1956, Брайтан) — англійскі радыяхімік, член Лонданскага каралеўскага таварыства (1910), лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1921), замежны член Акадэміі навук СССР (1924)[4].

Хуткія факты Фрэдэрык Содзі, Дата нараджэння ...

Скончыў Оксфардскі ўніверсітэт (1896). У 1900—1902 гадах ва ўніверсітэце Мак-Гіла (Манрэаль). 3 1904 года ва ўніверсітэце горада Глазга, з 1914 года прафесар Абердзінскага, у 1919—1936 гадах Оксфардскага ўніверсітэтаў.

Навуковыя працы па даследаванні радыеактыўнасці. Распрацаваў разам з Э. Рэзерфордам асновы тэорыі радыеактыўнага распаду (1903). Даказаў утварэнне гелію пры радыеактыўным распадзе радыю і радону (разам з У. Рамзаем; 1903). Увёў паняцце аб ізатопах, сфармуляваў правіла зрушэння, якое дазваляе прадказаць месца ў перыядычнай сістэме элемента — прадукту радыеактыўнага распаду (1913; адначасова з К. Фаянсам). Адкрыў пратактыній (1917; разам з Дж. Кранстанам, незалежна ад О. Гана і Л. Майтнер).

Remove ads

Зноскі

  1. Frederick Soddy // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
  2. Frederick Soddy // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  3. Содди Фредерик // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads