Фрэйзер Стодарт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сэр Джэймс Фрэ́йзер Сто́дарт (англ.: Sir James Fraser Stoddart; 24 мая 1942[1][2][…], Эдынбург — 30 снежня 2024[3][4], Мельбурн[5][6]) — шатландскі хімік, які працуе ў Паўночназаходнім універсітэце ў ЗША. Працуе ў галіне супрамалекулярнай хіміі і нанатэхналогій. Распрацаваў высокаэфектыўныя сінтэзы механічна заблакаваных малекулярных архітэктур, такія як малекулярныя кольцы Барамэа, катэнаны і ратаксаны з выкарыстаннем працэсаў малекулярнага распазнавання і малекулярнай самаарганізацыі. Паказаў, што гэтыя тапалогіі могуць выкарыстоўвацца ў якасці малекулярных перамыкачоў і маторных малекул. Ягоная група нават ужывала гэтыя структуру для вырабу нанаэлектронных прыладаў і нанаэлектрамеханічных сістэм. За свае намаганні атрымаў шмат узнагарод, у тым ліку міжнародную прэмію караля Фейсала ў навуцы 2007 года. У 2016 годзе стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі разам з Жанам-П'ерам Саважам і Бернардам Ферынгам за распрацоўку і сінтэз малекулярных машын.



Remove ads
Зноскі
- Rogers K. J Fraser Stoddart // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- James Fraser Stoddart // Brockhaus Enzyklopädie
- Sir Fraser Stoddart (1942-2024) Праверана 31 снежня 2024.
- Organic chemist and nanoscientist Fraser Stoddart dies at 82 — Chemical & Engineering News. Праверана 1 студзеня 2025.
- Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
- Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads