Фёдар Дзямідавіч Пыталеў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фёдар Дзямідавіч Пы́талеў (14 лютага 1938, в. Усушак, Чавускі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі кампазітар, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1990).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 1966 годзе Беларускую кансерваторыю па класе М. Аладава. У 1966—1967 гадах выкладаў у Брэсцкім музычным вучылішчы, з 1969 года ў Мінскім музычным вучылішчы імя М. Глінкі.
Член Беларускага саюза кампазітараў з 1971 года.
Творчасць
Найбольшыя творчыя дасягненні ў сімфанічнай музыцы. Для яго твораў характэрны лірыка-філасофскай накіраванасць, інтэлектуальны пачатак, разнастайнасць вобразнага зместу, апора на нацыянальны фальклор, выкарыстанне беларускай народнай песні, увага да тэмбравага боку музыкі. Сярод твораў: 10 сімфоній (1967, 1970, 1972, 1974, 1979, 1980, 1983, 1987, 1990, 1991), 2 уверцюры (1973, 1975), паэмы для сімфанічнага аркестра «Беларусь партызанская» (1975), «Радзіма» (1977), кантата «Наш край» (словы Я. Коласа, 1966, канчатковая рэдакцыя 1985), Скерца для сімфанічнага аркестра (1975), Паэма для фартэпіяна (1975), санаты для скрыпкі, віяланчэлі і фартэпіяна, для габоя і фартэпіяна, трыпціхі для кантрабаса і фартэпіяна, для фартэпіяна, цыклы п’ес для фартэпіяна «Дзіцячы сшытак» (1971), для віяланчэлі з фартэпіяна (1982) і інш. Аўтар шматлікіх песень, музыкі для дзяцей, да дакументальных фільмаў.
Remove ads
Літаратура
- Р. М. Аладава. Пыталеў Фёдар Дзямідавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads