Віктар Аляксеевіч Казлоў

беларускі савецкі дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ві́ктар Аляксе́евіч Казло́ў (23 ліпеня 1924, Слуцк13 студзеня 1998) — беларускі савецкі дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч, міністр сельскай гаспадаркі БССР (1972—1979).

Хуткія факты Віктар Аляксеевіч Казлоў, Старшыня Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па ахове прыроды ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1950).

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1950 года сакратар Горацкага райкама ЛКСМБ, загадчык аддзелам ЦК ЛКСМБ, 1-ы сакратар Бабруйскага абкама камсамола, з 1953 года намеснік загадчыка аддзела ЦК УЛКСМ. У 1955—1958 гг. — старшыня калгаса «Гігант» Слуцкага раёна, пасля займаў пасаду 1-га сакратара Слуцкага райкама КПБ. З 1962 года на пасадзе намесніка старшыні Мінскага аблвыканкама. З 1969 года ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі БССР, спачатку 1-ы намеснік, а з 1972 года — міністр сельскай гаспадаркі БССР. з 1979 па 1990 гг. — старшыня Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па ахове прыроды.

Кандыдат у члены ЦК КПБ (1960—1961), член ЦК КПБ (1976—1981), член Рэвізійнай камісіі КПБ (з 1981). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1959—63 і з 1971 года.

Remove ads

Літаратура

  • КОЗЛОВ Виктор Алексеевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 304. — 737 с.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads