Фёдар Фёдаравіч Раўчакоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Фёдар Фёдаравіч Раўчакоў (17 верасня 191020 красавіка 1952) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Хуткія факты Фёдар Фёдаравіч Раўчакоў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Ф. Ф. Раўчакоў нарадзіўся ў вёсцы Кузькавічы (зараз ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці). Скончыў сярэднюю школу. У Чырвонай Арміі з 1928 года. У 1933 г. скончыў ваенную ветэрынарна-фельчарскую школу ў Ленінградзе і служыў у 25-й кавалерыйскай дывізіі. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 г. на Паўднёва-Заходнім, 1-м Беларускім і 2-м Беларускім франтах. У 1943 годзе скончыў 2-е Маскоўскае пяхотнае вучылішча. Удзельнічаў у баях на ўзбярэжжы Ладажскага возера, абароне Ленінграда, вызваленні гарадоў Смаленск, Сафонава, на подступах да Віцебска, вызваленні Польшчы, Вісла-Одэрскай аперацыі і інш.

Рота 965-га стралковага палка 274-й стралковай дывізіі пад камандаваннем старшага лейтэнанта Ф. Раўчакова вызначылася 29 ліпеня 1944 года — у ліку першых фарсіравала раку Вісла і захапіла плацдарм у раёне горада Пулавы (Польшча), адбіла 8 контратак праціўніка, захапіла вышыню і садзейнічала пераправе іншых падраздзяленняў палка.

З 1945 года Ф. Ф. Раўчакоў у запасе. Жыў у Ленінградзе і працаваў у міліцыі. Памёр 20 красавіка 1952 г. Пахаваны ў вёсцы Буткава Лужскага раёна Ленінградскай вобласці.

Remove ads

Узнагароды

Памяць

  • Імем Героя названа адна з вуліц у Быхаве.
  • У вёсцы Кузькавічы помнік Ф. Ф. Раўчакову.

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads