Філон Гаркуша

From Wikipedia, the free encyclopedia

Філон Гаркуша
Remove ads

Філон (Ілья) Гаркуша (?, Быхаў — ?) — палкоўнік казацкага атрада, паплечнік Багдана Хмяльніцкага[2].

Хуткія факты Філон Гаркуша, Палкоўнік палтаўскі (руск.) (бел. ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся, верагодна, у Быхаве. У 1648 годзе з атрадам казакоў прыбыў з Украіны на Беларусь. Тут шэрагі паўстанцаў папоўнілі беларускія сяляне. Атрад Ф. Гаркушы ў баі каля мястэчка Горваль на пераправе цераз р. Бярэзіна разграміў буйны атрад стражніка вялікага літоўскага Рыгора Мірскага. У канцы 1648 года аблажыў добра ўмацаваную крэпасць Быхаў, але пад націскам войск Горскага і Паца вымушаны быў адступіць[2].

У 1651 г. узначальваў 15-тысячны атрад, які дзейнічаў у раёне р. Прыпяць, разграміў атрад палкоўніка Паўшы[2]. Да яго атрада беларускія сяляне далучаліся цэлымі староствамі[2]. У сакавіку-красавіку 1654 г. быў паслом Багдана Хмяльніцкага ў Маскве[2].

У 1656-м знаходзіўся з дыпламатычнай місіяй у Варшаве. У чэрвені 1657 камандаваў казачым войскам на Валыні. Падтрымліваў палітыку І. Выгоўскага. Прымаў удзел у выступе супраць паўстання  (укр.) М. Пушкара  (руск.). Пасля гібелі апошняга быў прызначаны наказным палкоўнікам палтаўскім  (руск.) (май — лістапад 1658). Верагодна ўдзельнічаў у Канатопскай бітве. Пасля аб’яднання гетманам П. Дарашэнкам  (руск.) Правабярэжнай і Левабярэжная Украіны заняў урад палтаўскага палкоўніка (1669-70). Вызвалены ад пасады па гетманству Д. Ігнатовічам  (руск.).

Жывучы ў Палтаве, адыйшоў ад афіцэрскіх і ўрадавых спраў. Апошні раз згадваецца ў 1678 годзе як мясцовы гарадавы атаман  (руск.). Далейшы лёс невядомы.

Remove ads

У культуры

З. І. Азгур у 1943 (паводле іншых звестак, у 1944-46 гадах[3]) годзе стварыў гіпсавы бюст Філона Гаркушы[2][4].

Зноскі

  1. Кривошея І.І. «Неурядова старшина Полтавського полку»
  2. Гаркуша Иван Федосеевич // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 139. — 737 с.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads