Фіялка зверхуголая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фіялка зверхуголая
Remove ads

Фіялка зверхуголая[1] (Víola epipsíla) — від аднадольных раслін роду Фіялка (Viola) сямейства Фіялкавыя (Violaceae). Від апісаны батанікам Карлам Хрысціянам Фрыдрыхам фон Ледэбурам.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Thumb
Кветка і ліст

Фіялка зверхуголая — шматгадовая расліна. Вышыня сцябла ад 8 да 15 см. Карэнішча тонкае паўзучае членістае.

Лісце злёгку закругленае; верхняя частка ліста гладкая, на адваротным баку — асабліва па жылках — пры аглядзе пад лупай бачна апушэнне (прыкмета, якая адрознівае ад фіялкі балотнай (Viola palustris)).

Кветкі светла-фіялетавыя або бялёсыя, памерам 1,5—2 см з наяўнасцю шпорцаў, са слабым пахам. Ніжні пялёстак з фіялетавымі пражылкамі. Прыкветак размешчаны вышэй сярэдзіны кветканоса. Цвіце з мая па чэрвень.

Плод — прадаўгаватая каробачка даўжынёй каля 1 мм. Плоданашэнне ў ліпені.

Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае, пры дапамозе сталонаў[2].

Лічыцца рэліктавай раслінай[3].

Remove ads

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання

Арэал фіялкі шырокі: від расце пераважна ў Фінляндыі і ў Расіі, а таксама сустракаецца ў некаторых іншых краінах Еўропы і нават у Паўночнай Амерыцы (асабліва на тэрыторыі ЗША)[4].

Расце, як правіла, у тарфяных балотах.

Класіфікацыя

Таксанамія

  яшчэ 34 сямействы
(па Сістэме APG III)
  яшчэ каля 200 відаў
       
  парадак Вербакветныя     род Фіялка    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Фіялкавыя     від Фіялка зверхуголая
           
  яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін
(па Сістэме APG III)
  яшчэ каля 15 родаў  
     

Ахоўны статус

Нягледзячы на шырокае распаўсюджванне, фіялка зверхуголая занесена ў Чырвоную кнігу Польшчы як знікаючы від (катэгорыя «CR»)[5][6].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 141. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Matuszkiewicz W. Przewodnik do oznaczania zbiorowisk roślinnych Polski. — Warszawa: Wyd. Naukowe PWN, 2006. — ISBN 83-01-14439-4.
  3. Strona domeny cbe-pan.pl(недаступная спасылка)
  4. Фіялка зверхуголая: інфармацыя на сайце GRIN(англ.) (Праверана 6 верасня 2011)
  5. K. Zarzycki, R. Kaźmierczakowa. Polska Czerwona Księga Roślin. — Kraków: IB PAN, 2001. — ISBN 83-89648-38-5.
  6. Zbigniew Mirek, Kazimierz Zarzycki. Red list of plants and fungi in Poland. Czerwona lista roślin i grzybów Polski. — Kraków: IB PAN, 2006. — ISBN 83-89648-38-5.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads