Фіялка
род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фія́лка, Браткі[1] (Viola) — род кветкавых раслін сямейства фіялкавых.
Remove ads
Апісанне
Шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй 2—50 см, часам паўкусты. Сцёблы прамастойныя або прыўзнятыя. Лісце з прылісткамі, чаргаванае або ў разетцы, простае, зубчастае ці пілаватае. Кветкі ліловыя, сінія, белыя, жоўтыя або рознакаляровыя, адзіночныя. Плод — каробачка.
Распаўсюджанне
Налічваецца каля 500 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я і Андах. Як эфіраалейную расліну вырошчваюць фіялку духмяную (Viola odorata). На Беларусі найбольш вядомыя фіялка балотная (Viola palustris), фіялка дзіўная (Viola mirabilis), фіялка камяністая (Viola saxatilis), фіялка палявая (Viola arvensis), фіялка сабачая (Viola canina), фіялка трохколерная, або браткі (Viola tricolor), фіялка багнавая (Viola uliginosa), фіялка высокая (Viola elatior). Трапляюцца ў лясах, на лугах, балотах, па берагах рэк. Культывуюць гібрыдную садовую фіялку Вітрака (Viola × wittrockiana).
Remove ads
Віды
Род налічвае ад 525 да 600 відаў[2][3].
Некаторыя віды
- Viola arvensis Murr. — Фіялка палявая
- Viola canina L. — Фіялка сабачая, ці Браткі лесавыя, ці Парушэнец мужчынскі, ці Уражнік, ці Падцернік, ці Раннік, ці Уразнік, ці Браткі сабачныя, ці Сярдзечнік
- Viola collina Bess. — Фіялка ўзгоркавая
- Viola epipsila Ledeb. — Фіялка зверхуголая
- Viola hirta L. — Фіялка апушаная, ці Фіялка кароткаваласістая
- Viola matutina Klok.
- Viola mirabilis L. — Фіялка дзіўная
- Viola montana L. — Фіялка горная
- Viola nemoralis Kutz.
- Viola odorata L. — Фіялка духмяная, ці Фіялка пахучая
- Viola palustris L. — Фіялка балотная
- Viola persicifolia Schreb. — Фіялка персікалістая
- Viola reichenbachiana Jord. ex Boreau — Фіялка лясная
- Viola riviniana Reichenb. — Фіялка Рывініуса
- Viola rupestris F.W. Schmidt — Фіялка скальная
- Viola selkirkii Pursh ex Goldie — Фіялка Селькірка
- Viola tricolor L. — Браткі, ці Фіялка трохколерная, ці Братачкі, ці Брат з сястрою, ці Фіялка, ці Анюціны глазкі, ці Браткі лясныя, ці Іван-ды-мар'я, ці Трайцвет, ці Брат з сястрой
- Viola uliginosa Bess. — Фіялка багнавая
Выкарыстанне
Лекавыя, эфіраалейныя і дэкаратыўныя расліны.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 141. — 160 с. — 2 350 экз.
- Ning, Z. L., et al. (2012). Viola jinggangshanensis (Violaceae), a new species from Jiangxi, China. Annales Botanici Fennici 49(5) 383-86.
- Zhou, J. S., et al. (2008). Viola nanlingensis (Violaceae), a new species from Guangdong, southern China. Annales Botanici Fennici 45(3) 233-36.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads