Фіялка скальная
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фіялка скальная[1] (Vīola rupēstris) — від двухдольных кветкавых раслін, які ўключаны ў род Фіялка (Viola) сямейства Фіялкавыя (Violaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна, якая не перавышае 10 см у вышыню. Прыкаранёвае лісце сабрана ў разетку, 1-2 см даўжынёй, сэрцападобна-пупышкападобнае або яйкападобна-круглявай формы. Прылісткі вузкаяйкападобныя.
Кветкі каля 1 см у дыяметры, чырванавата-фіялетавага колеру, радзей блакітныя ці белыя, з бледна-фіялетавым шпорцам[2].
Плод — трохстворкавая каробачка шарападобнай формы, пры паспяванні не апускаецца на зямлю, а ўзрываецца і выкідвае вонкі насенне. Насенне дробнае, зваротнаяйкападобнае, з арылусам, 1,5—1,8×0,8—1 мм, з бліскучай светла- ці цёмна-карычневай паверхняй[3].
Лік храмасом 2n = 20.
Remove ads
Арэал
Фіялка скальная шырока распаўсюджаная ў Еўразіі. Расце на сонечных камяністых схілах гор, на адкрытых месцах у лясах з багатай вапнай глебай[3].
Класіфікацыя
Таксанамія
яшчэ 34 сямействы (па Сістэме APG III) |
яшчэ каля 200 відаў | ||||||||||||
парадак Вербакветныя | род Фіялка | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Фіялкавыя | від Фіялка скальная | |||||||||||
яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін (па Сістэме APG III) |
яшчэ каля 15 родаў | ||||||||||||
Натуральныя гібрыды
- Viola ×burnatii Gremli, 1886 [V. rupestris × V. riviniana]
Сінонімы
- Viola arenaria DC., 1805
- Viola canina (F.W.Schmidt) Regel, 1861
- Viola glaberrima (Murb.) Ye.V.Serg., 1961, nom. illeg.
- Viola rupestris (DC.) Tzvelev, 1980
- Viola rupestris (Murb.) Vl.V.Nikitin, 1996
- Viola rupestris Murb., 1887
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 142. — 160 с. — 2 350 экз.
- 2. Viola // The European Garden Flora. — II. — 2011. — Vol. IV. — P. 104—105. — ISBN 978-0-521-76160-4.
- Bojňanský, V.; Fargašová, A. Atlas of Seeds and Fruits of Central and East-European Flora. — Springer, 2007. — P. 479. — 1046 p. — ISBN 1-4020-5361-4.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads