Браткі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Браткі
Remove ads

Бра́ткі[1] (Viola tricolor) — адна- і двухгадовая травяністая расліна сямейства фіялкавых.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

Народныя назвы: фіялка трохколерная, братачкі, брат з сястрою, браткі[2][3], трава трыцветная[4], анюціны глазкі, , фіялка, браткі лясныя, іван-ды-мар’я, трайцвет[5], брат з сястрой, брат і сястра, браткі-махвіцы, залатуха, крупенька, махвіцы[6][7][8], званочкі[4].

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887

Вышыня 10—12 см, з некалькімі сцябламі. Прыкаранёвае лісце круглавата-сэрцападобныя, сцябловае — ланцэтападобнае. Кветкі двухсіметрычныя, стракатыя, са шпоркай: верхнія пялёсткі фіялетавыя, ліловыя або сінія, бакавыя белавата-жоўтыя, ніжні пялёстак — серна-жоўты або фіялетавы. Плод — каробачка.

Арэал

Пашыраны ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я. Растуць на сухіх лугах, лясных палянах, каля дарог, у хмызняку, на палях як пустазелле. Цвітуць у красавіку — кастрычніку.

Класіфікацыя

Таксанамія

  яшчэ 34 сямействы
(па Сістэме APG III)
  яшчэ каля 200 відаў
       
  парадак Вербакветныя     род Фіялка    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Фіялкавыя     від Браткі
           
  яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін
(па Сістэме APG III)
  яшчэ каля 15 родаў  
     
Remove ads

Значэнне

Лекавыя расліны. Родапачынальнікі садовых форм і сартоў.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 142. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  3. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  4. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  5. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  6. Рытов М. В.  (руск.) Русские лекарственные растения. т. I. Петроград, 1918
  7. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads