Фёдар Данілавіч Клімчук
беларускі мовазнаўца From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фё́дар Дані́лавіч Клімчу́к (27 лютага 1935, в. Сіманавічы, цяпер Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць — 22 кастрычніка 2018, Мінск[3]) — беларускі мовазнаўца-дыялектолаг, гісторык.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 27 лютага 1935 года ў вёсцы Сіманавічы Драгічынскага павета Палескага ваяводства Польскай Рэспублікі (цяпер Драгічынскі раён Брэсцкай вобласці Беларусі) у сялянскай сям’і. З першага па трэці клас навучаўся ў Сіманавіцкай школе, чацвёрты клас наведваў у сяле Вулька Сіманавіцкая, з пятага па дзясяты клас навучаўся ў школах Драгічына. У 1952 годзе скончыў Драгічынскую сярэднюю школу № 2[4].
У тым жа годзе паступіў на гістарычны факультэт Пінскага дзяржаўнага настаўніцкага інстытута, які закончыў у 1954 годзе. Па заканчэнні інстытута працаваў настаўнікам у вёсцы Відзібор Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1955—1968 гадах працаваў настаўнікам у школах Драгічынскага раёна[4].
З 1964 па 1967 год завочна навучаўся на гістарычным факультэце Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. У 1957 годзе пачаў навуковую працу: збіраў дыялектны, фальклорны і этнаграфічны матэрыял. У 1962 годзе пазнаёміўся і пачаў супрацоўнічаць з мовазнаўцам Мікітам Талстым (праўнукам Льва Талстога)[4].
У 1968 годзе паступіў у аспірантуру пры Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР, якую скончыў у 1971 годзе, як малодшы навуковы супрацоўнік пачаў працаваць у сектары дыялекталогіі гэтага ж інстытута. З 1981 года старшы навуковы супрацоўнік. У 1973 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Да лінгвагеаграфіі Заходняга Палесся»[4].
Памёр 22 кастрычніка 2018 года на 84-м годзе жыцця пасля хваробы[3]. Пахаваны 24 кастрычніка на Заходніх могілках Мінска[5]. На надмагільным помніку з тыльнага боку змешчана выява Клімчука маладым і ягоны верш, напісаны на родным дыялекце[6].
Remove ads
Дзейнасць
Працуючы ў школе, пачаў запісваць дыялекты і песні родных мясцін.
Аўтар больш як 200 навуковых прац. Асноўныя кірункі навуковае дзейнасці: дыялекталогія, лінгвагеаграфія, лексікаграфія, тапаніміка, глотагенез, этнагенез, міжмоўныя і міжэтнічныя кантакты, сацыялінгвістыка, фальклор, этнаграфія, этналінгвістыка.
Быў старшынёй грамадскага аб’яднання «Заходнепалескае навукова-краязнаўчае таварыства „Загароддзе“». Выдаў пераклад «Новага Запавету» на заходнепалескі дыялект[7].
Remove ads
Прэміі і ўзнагароды
У 2000 годзе ў складзе аўтарскага калектыву атрымаў Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь у галіне гуманітарных і сацыяльных навук за цыкл прац «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак» у 5-ці тамах.
Бібліяграфія
Навуковыя працы[A]
- Клімчук Ф. Д. Да лінгвагеаграфіі Заходняга Палесся: Фанетыка 4-х палесскіх гаворак: Дыс.на атрыманне вучонай ступені канд. філ. навук. — Мінск: Б.в., 1973. — 193 с.: табл.
- Клімчук Ф. Д. Гаворкі Заходняга Палесся: Фанетычны нарыс / АН Беларус. ССР.Ін-т мовазнаўства імя Я.Коласа. — Мінск : Навука і тэхніка, 1983. — 128 с.
- Традыцыйнае вяселле вёскі Сіманавічы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. — Мінск : Мэджык, 2011. — 84 с. — ISBN 978-985-6473-39-8.
- Пра мову п’есы «Пінская шляхта». // Гістарычная Брама : гісторыка-краязнаўчы часопіс. — 2010. — № 10.
Пераклады
- Пераклады з твораў Л. М. Талстога на гаворкі Палесся / Грамадскае аб'яднанне "Заходнепалескае навукова-краязнаўчае таварыства "Загароддзе". Мінск : Мэджык, 2011. — 310 с. — ISBN 978-985-6473-61-9.
- Пераклады на заходнепалескую гаворку: (вёска Сіманавічы Драгічынскага раёна Берасцейскай вобласці). — Мінск : Мэджык, 2012. — 182 с. — ISBN 978-985-6473-74-9.
- Новый Завіт: Новы Запавет Госпада нашага Ісуса Хрыста / пераклад на заходнепалескую гаворку Фёдара Клімчука. — Мінск : Медысонт, 2021. — 319 с. — ISBN 978-985-7261-64-2.
Remove ads
Заўвагі
- Больш падрабязны спіс :
- Працы Ф. Клімчука, у якіх разглядаюцца ці закранаюцца праблемы этнагенезу і этна-нацыянальнай самасвядомасці // Гістарычная брама. № 1—2 (19—20), 2002.
- Фёдар Данілавіч Клімчук.
Зноскі
- WorldCat Entities — OCLC, Inc., 2022. Праверана 15 красавіка 2025.
- Národní autority České republiky Праверана 16 красавіка 2025.
- Памёр Фёдар Клімчук . Наша Ніва (23 кастрычніка 2018). Праверана 23 кастрычніка 2018.
- Климчук Фёдор Данилович. Председатель общества «Загородье» (руск.). zagorodde.na.by (web.archive.org) (архіўная копія ад 23 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2013. Праверана 1 лістапада 2018.
- Фёдар Данілавіч Клімчук(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2020. Праверана 11 снежня 2020.
- «Арыентаваўся на мову дзеда». Навошта навуковец пераклаў Новы Запавет на заходнепалескі дыялект . Радыё Свабода (7 снежня 2017). Праверана 23 кастрычніка 2018.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads