Фердынанд III Кастыльскі
кароль Кастыліі (1217—1252) і Леона (1230—1252) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Святы Фернанда III Кастыльскі (ісп.: Fernando III de Castilla, el Santo; 5 жніўня 1199, Самора — 30 мая 1252, Севілья, Іспанія) — кароль Кастыліі з 1217 года, кароль Леона з 1230 года. Сын Альфонса IX Леонскага і Берэнгарыі Кастыльскай. Прылічаны да ліку святых у 1671 годзе.

Remove ads
Шлюбы і дзеці
30 лістапада 1219 года ва ўзросце 21 годы Фердынанд III жаніўся на Элізабэт Гогенштаўфен, дачцэ герцага Філіпа Швабскага, таксама вядомай пад імем Беатрыс Іспанскай. Ад гэтага шлюбу нарадзілася дзесяць дзяцей.
- Альфонса X (23 лістапада 1221 — 21 красавіка 1284), пераемнік Фердынанда III на каралеўскім прастоле Кастыліі.
- Фадрыке (верасень 1223—1277), быў таемна забіты па загаду Альфонса X.
- Фернанда (сакавік 1225—1243 ці 1248)
- Леанора (1227 — памерла ў маленстве)
- Берэнгарыя (1228—1288 ці 1289)
- Энрыке (сакавік 1230 — жнівень 1304)
- Феліпэ (снежань 1231—1274). Збіраўся сысці ў манахі, але быў настолькі захоплены прыгажосцю прынцэсы Крысціны Нарвежскай, нявесты аднаго са сваіх братоў і дочкі Хокана IV, караля Нарвегіі, што парушыў зарок і жаніўся на ёй.
- Санча (1233—1261), архібіскуп Севільскі і Таледскі.
- Хуан Мануэль (1234 — лістапад 1283)
- Марыя (1235 — памерла ў маленстве)
У 1235 годзе Элізабэт памерла, і ў жніўні 1237 года Фердынанд III жаніўся другі раз на Жане, графіні Панцье. Ад гэтага шлюбу нарадзілася пяцёра дзяцей.
Remove ads
Зноскі
- Fernando III El Santo // Roglo — 1997. — 10000000 экз.
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- Lundy D. R. The Peerage
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads