Халодная вайна (фільм, 2018)
польскі драматычны фільм 2018 года From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Хало́дная вайна́» (польск.: Zimna wojna) — польскі драматычны фільм 2018 года, пастаўлены рэжысёрам Паўлам Паўлікоўскім. Падзеі фільма разварочваюцца ў Польшчы, Югаславіі, Берліне і Парыжы ў перыяд халоднай вайны ў 1950-ых і 1960-ых гадах.
Здымкі фільма былі распачаты ў лістападзе 2016 года і адбываліся на натуры ў Лодзі, Уроцлаве, Бялачаве і Князях. Прэм’ера фільма адбылася ў межах асноўнага конкурсу 71-га Канскага кінафестывалю, дзе фільм быў узнагароджаны прэміяй за найлепшую рэжысуру[5] .
Паводле дадзеных агрэгатара крытычных аглядаў «Rotten Tomatoes» фільм атрымаў 93 % станоўчых рэцэнзій[6], па версіі польскага сэрвіса «Mediakrytyk» — 97 % станоўчых водгукаў[7].
Remove ads
Сюжэт
У аснове сюжэту фільма, падзеі якога адбываюцца на фоне халоднай вайны 1950-ых гадоў у Польшчы, Берліне, Югаславіі і Парыжы, гісторыя вялікага і цяжкага кахання паміж маладой танцоўшчыцай Зулай і піяністам Віктарам. Зула і Віктар — людзі рознага паходжання і надзвычай несумяшчальных характараў. З аднаго боку, яны часта не могуць знайсці агульнай мовы, з іншага — яны не могуць жыць адзін без аднаго[8].
Remove ads
Акцёрскі склад
Мадс Мікельсен | – Марцін |
Іаанна Куліг | – Зула, танцорка |
Томаш Кот | – Віктар Варскі, піяніст |
Борыс Шыц | – Лех Качмарэк |
Агата Кулеша | – Ірэна Белецка |
Седрык Кан | – Мішэль |
Жанна Балібар | – Джульета |
Адам Ферэнцы | – міністр |
Адам Варановіч | – консул |
Адам Шышкоўскі | – лагерны вартавы |
Джорджа Рэйзакер | – пісьменнік |
Remove ads
Пракат
Прэм’ера фільма адбылася 10 мая 2018 года ў межах асноўнага конкурсу 71-га Канскага кінафестывалю, дзе фільм быў узнагароджаны прэміяй за найлепшую рэжысуру[5]. У шырокім пракаце фільм упершыню з’явіўся ў Польшчы 8 чэрвеня таго ж года[9]. Прэм’ера «Халоднай вайны» ў Беларусі адбылася 2 лістапада, дзе фільм стаў фільмам адкрыцця 25-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[10].
Узнагароды і намінацыі
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads