Хальчанская сядзіба
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хальчанская сядзіба — палацава-паркавы комплекс, помнік архітэктуры класіцызму. Пабудаваны канчаткова ў пачатку XIX ст. у в. Хальч (Веткаўскі раён) у былым маёнтку Халецкіх, на правым беразе р. Сож. У пачатку XX ст. належаў Сянажэцкім.
Remove ads
Гісторыя
Вёску Хальч у 1437 годзе Свідрыгайла Альгердавіч падарыў нашчадку шляхецкага роду Халецкіх, якія ў другой палове XVII стагоддзя пабудавалі тут касцёл і кляштар езуітаў.[1]
Сядзібны дом адносіцца да XVI—XVIII ст. Адзін з прадстаўнікоў роду Халецкіх ажаніўся з князёўнай з роду Радзівілаў і атрымаў Ветку ў якасці пасагу, пазней вырашана было прадаць Ветку і адбудаваць у Хальчы маёнтак. Узвядзенне комплексу было закончана ў пачатку XIX стагоддзя.[2]
Халецкія валодалі палацам і сядзібай да 1812 года. Калі Напалеон уступіў на гэтую тэрыторыю, яны прынялі яго бок. Пасля паразы французскай арміі Халецкія назаўжды пакінулі гэты край. Іх сядзібу канфіскавалі і прадалі з таргоў аднаму з прадстаўнікоў мясцовага шляхецкага роду Войніч-Сянажэцкіх.[1][3]
Падчас паўстання Кастуся Каліноўскага ўладальнік сядзібы Аляксандр Сянажэцкі хаваў у доме паўстанцаў. Пасля Аляксандра ўладальнікам маёнтка становіцца Зігмунд Войніч-Сянажэцкі, які ўславіў маёнтак балямі і паляваннем.[2][3]
У 1887 годзе госцем маёнтка стаў беларускі мастак Напалеон Орда, які і зрабіў замалёўку ўсяго маёнтка.[2][3]
Пасля прыходу да ўлады бальшавікоў сядзібу адабралі і апошні нашчадак Войніч-Сянажэцкіх быў расстраляны. У часы савецкай улады сядзіба была прытулкам для бездаглядных дзяцей, потым яе пераабсталёўвалі для турмы НКУС, куды прысылалі «ворагаў народа». У другой палове XX стагоддзя сядзібны дом быў турмой для жанчын з дзецьмі, якую пазней расфарміравалі[1][2][3].
Remove ads
Архітэктура

Палац стаяў у цэнтры сядзібнага ансамбля, які складаўся з галоўнага двухпавярховага корпуса і двух бакавых аднапавярховых флігеляў (не зберагліся), якія абмяжоўвалі парадны двор з рэгулярна спланаваным партэрам.
Палац

Палац — кампактны прамавугольны ў плане аб’ём, накрыты вальмавым дахам. Першы паверх мураваны, апрацаваны рустам, другіі драўляны, атынкаваны. Цэнтральная частка з двухсхільным дахам вылучаная на галоўным фасадзе шасцікалонным іанічным порцікам, узнятым з дапамогай масіўных пілонаў на ўзровень другога паверху, а на паркавым фасадзе — паўкруглай тэрасай з каланадай на першым паверсе. З усходняга боку аднапавярховая прыбудова з дадатковым уваходам. Планіроўка калідорная. Парадныя памяшканні і галоўная зала на другім паверсе мелі выхады на балкон галоўнага фасада і паркавую тэрасу, аб’ядноўваліся калідорамі. Пад будынкам скляпеністыя сутарэнні.
Парк
Каля палацу разбіты пейзажны парк. Гаспадарчыя будынкі стаяць убаку ад палацу.
Remove ads
Сучасны стан
Сядзіба Халецкіх марудна рэстаўруецца, але застаецца ў аварыйным стане. Кошт поўнай рэстаўрацыі ацэньваецца ў 2 мільёны еўра і пытанне фінансавання застаецца адкрытым.[4][5]
Зноскі
- Палацы Гомельскай вобласці, 22.06.2021
- 12 заброшенных усадеб Беларуси, которые еще можно спасти [12 занядбаных сядзіб Беларусі, якія яшчэ можна выратаваць], 06.07.20 (на рускай мове)
- Размову пра культуру без закрытых тэм правёў Маркевіч у Гомелі, Архівавана 15 ліпеня 2021. 15.03.2021
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads