Ячменеваласнец еўрапейскі

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Ячменеваласнец еўрапейскі
Remove ads

Ячменеваласнец еўрапейскі[1][2], хардэлімус еўрапейскі[2] (Hordelymus europaeus) — від кветкавых расліны, адзіны прадстаўнік роду Ячменеваласнец (Hordelymus) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
У батанічным садзе Мюнхен-Німфенбург

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 60—120[1] см, ярка-зялёнага колеру, з кароткім карэнішчам. Утварае невялікую дзярніну. Сцябло пустое, прамастойнае, касматае каля вузлоў. Лісце пляскатае, шырынёй 6—11[2] (да 14[1]) мм, шурпатае з абодвух бакоў. Похвы ніжняга лісця з валаскамі. Суквецце — густы, звужаны да верхавінкі, колас. Кветкавыя каласкі звычайна з адной кветкай, па 3 на кароткіх ножках. Каласковыя лускавінкі вузкія, папарна зрослыя каля асновы, з адной невыразнай жылкай, пераходзячай у асцюк. Ніжнія кветкавыя лускавінкі шурпатыя, з крыху звілістым асцюком даўжынёй 20—30[2] мм. Плод — зярняўка.

Remove ads

Распаўсюджанне і экалогія

Распаўсюджаны на тэрыторыі Еўропы, Міжземнамор’я, Малой Азіі, на Каўказе. Расце ў лясах. Энтамафіл і анемахор. Цвіце ў ліпеніжніўні. Плады паспяваюць у жніўні. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна.

Ахоўны статус

Від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь 1-га і 2-га выданняў (1981, 1993)[2]. Ахоўваецца на тэрыторыі Латвіі, Літвы, шэрагу рэгіёнаў Украіны і Расіі.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986.  583 с., іл. 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads