Харкаўска-Запарожская дыяцэзія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Харкаўска-Запарожская дыяцэзія
Remove ads

Харкаўска-Запарожская дыяцэзія (лац.: Dioecesis Kharkiviensis-Zaporizhiensis, укр.: Харківсько-Запорізька дієцезія) — дыяцэзія Рымска-Каталіцкай царквы з цэнтрам у Харкаве ва Украіне.

Хуткія факты Харкаўска-Запарожская дыяцэзія, Рымскі абрад ...
Remove ads

Гісторыя

Юрысдыкцыя дыяцэзіі распаўсюджваецца на структуры Рымска-Каталіцкага Касцёла ў Днепрапятроўскай, Данецкай, Запарожскай, Луганскай, Палтаўскай, Сумскай і Харкаўскай абласцях Украіны. Створана дыяцэзія была Янам Паўлам ІІ 4 мая 2002 года шляхам адасаблення часткі тэрыторыі Кіеўска-Жытомірскай дыяцэзіі. Зарэгістравана ва Украіне як рэлігійная супольнасць 29 жніўня 2002 года.

З моманту стварэння дыяцэзіі яе ўзначальваў біскуп Станіслаў Падэўскі, якога 16 мая 2009 года змяніў на епіскапскай кафедры біскуп Мар’ян Бучэк. З 2014 года Харкаўскую кафедру ўзначальвае біскуп Станіслаў Шыракарадзюк. 6 студзеня 2020 года біскупам Харкаўска-Запарожскай дыяцэзіі прызначаны Павел Ганчарук.

У Харкаўскай вобласці дзейнічае епархіяльнае ўпраўленне, 6 рэлігійных суполак, жаночы кляштар ордэна кармелітак босых, жаночы кляштар ордэна сясцёр міласэрнасці святога Вінцэнта дэ Поля, ордэн айцоў марыянаў.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads