Хлодвіг Гогенлоэ-Шылінгсфюрст
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хлодвіг Карл Віктар цу Гогенлоэ-Шылінгсфюрст (ням.: Chlodwig Carl Viktor, Fürst zu Hohenlohe-Schillingsfürst, 31 сакавіка 1819 — 6 ліпеня 1901) — нямецкі палітык і дыпламат, адзін са стваральнікаў Германскай імперыі, герцаг Карвейскі і Ратыборскі. Лічыўся адным з самых значных ліберальных палітыкаў свайго часу ў Германіі.
Remove ads
Біяграфія
Прадстаўнік княжацкага дому Гогенлоэ. Жанаты на князёўне Марыі Вітгенштэйн — ўнучцы расійскага фельдмаршала і ўладальніцы Мірскага замка. У 1846 годзе заняў месца ў баварскім рэйхсраце. Міністр-прэзідэнт, міністр замежных спраў і міністр каралеўскага двара Баварыі ў 1866—1870 гадах. З’яўляўся прыхільнікам палітычнага аб’яднання Германіі ў адзіную дзяржаву. Пасля стварэння Германскай імперыі перайшоў на дзяржаўную службу адзінай Германіі, займаў пасаду першага віцэ-прэзідэнта рэйхстага.
Пасол Германіі ў Францыі ў 1874—1885 гадах. Намеснік Эльзаса і Латарынгіі ў 1885—1894 гадах. Канцлер Германіі ў 1894—1900 гадах. На працягу часу яго паўнамоцтваў, асоба канцлера была менш прыкметнай у дзяржаўных справах, чым у яго папярэднікаў. Яго выступы ў прускім і нямецкім парламентах былі рэдкія, і большая незалежнасць была пакінута на дзяржаўных сакратароў.
Remove ads
Зноскі
- Chlodwig Karl Viktor, prince of Hohenlohe-Schillingsfurst // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Lundy D. R. Chlodwig Karl Viktor Fürst zu Hohenlohe-Schillingsfürst // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118706314 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- Lundy D. R. The Peerage
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads