Хлодвіг Гогенлоэ-Шылінгсфюрст

From Wikipedia, the free encyclopedia

Хлодвіг Гогенлоэ-Шылінгсфюрст
Remove ads

Хлодвіг Карл Віктар цу Гогенлоэ-Шылінгсфюрст (ням.: Chlodwig Carl Viktor, Fürst zu Hohenlohe-Schillingsfürst, 31 сакавіка 1819 — 6 ліпеня 1901) — нямецкі палітык і дыпламат, адзін са стваральнікаў Германскай імперыі, герцаг Карвейскі і Ратыборскі. Лічыўся адным з самых значных ліберальных палітыкаў свайго часу ў Германіі.

Хуткія факты Хлодвіг Гогенлоэ-Шылінгсфюрст, рэйхсканцлер Германскай імперыі[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Прадстаўнік княжацкага дому Гогенлоэ. Жанаты на князёўне Марыі Вітгенштэйн — ўнучцы расійскага фельдмаршала і ўладальніцы Мірскага замка. У 1846 годзе заняў месца ў баварскім рэйхсраце. Міністр-прэзідэнт, міністр замежных спраў і міністр каралеўскага двара Баварыі ў 18661870 гадах. З’яўляўся прыхільнікам палітычнага аб’яднання Германіі ў адзіную дзяржаву. Пасля стварэння Германскай імперыі перайшоў на дзяржаўную службу адзінай Германіі, займаў пасаду першага віцэ-прэзідэнта рэйхстага.

Пасол Германіі ў Францыі ў 18741885 гадах. Намеснік Эльзаса і Латарынгіі ў 18851894 гадах. Канцлер Германіі ў 18941900 гадах. На працягу часу яго паўнамоцтваў, асоба канцлера была менш прыкметнай у дзяржаўных справах, чым у яго папярэднікаў. Яго выступы ў прускім і нямецкім парламентах былі рэдкія, і большая незалежнасць была пакінута на дзяржаўных сакратароў.

Remove ads

Зноскі

1. Chlodwig Karl Viktor, prince of Hohenlohe-Schillingsfurst // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Lundy D. R. Chlodwig Karl Viktor Fürst zu Hohenlohe-Schillingsfürst // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118706314 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.

4. Lundy D. R. The Peerage

5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
6. Pas L. v. Genealogics — 2003.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads