Хрушчыкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хру́шчыкі (Rutelinae) — падсямейства жукоў з сямейства пласцініставусых.
Remove ads
Апісанне
Даўжыня да 15 мм. Цела бурае, зялёнае, сіняе, чорнае, з металічным бляскам. Вусікі 9-членікавыя, з кароткай булавой. Галёнкі задніх ног са шпорамі. Кіпцюркі лапак неаднолькавай велічыні.
Лічынкі С-падобныя, мяккія, складкаватыя, белавата-крэмавыя, укрыты рэдкімі вапаскамі, на брушку рады шыпікаў. Дарослыя пашкоджваюць лісце і кветкі, няспелае збожжа; некаторыя не кормяцца. Лічынкі развіваюцца ў глебе, шкодзяць падземным часткам раслін. Цыкл развіцця 1—2 гады.
Remove ads
Арэал і экалогія
Больш за 3 тыс. відаў. Пашыраны паўсюдна, акрамя Антарктыды. У Еўропе найбольш трапляецца кузька збожжавы — шкоднік збожжавых культур, на Беларусі хрушчык лугавы, або кузька зялёны (Anomala dubia), хрушчык садовы (Phyllopertha horticola), хрушч палявы, або прыгажун (Chaetopteroplia segetum, ці Anisoplia segetum) і кузька-крыжаносец (Anisoplia agricola).
Літаратура
- Петрыкаў А. М. Хру́шчыкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 66. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Александровіч А. Р. Хру́шчыкі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 262—263. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads