Кіраўскі сельсавет (Слуцкі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Кіраўскі сельсавет (Слуцкі раён)
Remove ads

Кі́раўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Кірава.

Хуткія факты Кіраўскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Цараўскі сельсавет у складзе Слуцкага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Цараўцы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Слуцкім раёне БССР. 15 лютага 1935 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Кірава, а сельсавет у Кіраўскі. З 21 чэрвеня 1935 года ў Слуцкім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці. 10 ліпеня 1939 года ў склад Чапялёўскага сельсавета Старобінскага раёна перададзена вёска Шабунькі[1]. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Івана-Агародніцкага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Навадворцы[2]. 10 мая 1960 года ў склад сельсавета з Ісернскага сельсавета перададзены вёскі Іграева і Працавічы[3]. 22 верасня 1980 года цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Кірава. 12 мая 2020 года скасавана вёска Малая Падзер (увайшла ў склад Слуцка)[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2653 чалавекі[5], з іх 94,5 % — беларусы, 4,4 % — рускія[6]; паводле перапісу 2019 года — 2361 чалавек[7].

Remove ads

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 10 июля 1939 г. О присоединении деревни Шабуньки Кировского сельсовета, Слуцкого района, к Чепелёвскому сельсовету, Старобинского района, Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
  2. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads