Цешынскае герцагства

From Wikipedia, the free encyclopedia

Цешынскае герцагства
Remove ads

Цешынскае княства або герцагства ўзнікла як адно са шматлікіх сярэдневяковых сілезскіх княстваў, якія знаходзіліся пад кіраваннем розных галін польскага дому Пястаў. Тэрыторыя — Цешынская Сілезія, сталіца — Цешын.

Хуткія факты Цешынскае княства, < 1290 — 1918 ...
Remove ads

Гісторыя

У 1282 годзе памёр князь Уладзіслаў Апольскі, які кіраваў Апольска-раціборжскім княствам. У яго было чатыры сыны, якія падзялілі спадчыну паміж сабой. Старэйшы сын Мешка разам з братам Пшамыславам спачатку сталі сумесна кіраваць узноўленым Раціборжскім княствам, аднак у 1290 годзе вырашылі падзяліць уладанні. Мешка ўзяў сабе землі паміж рэкамі Остравіцы і Сола, на якіх знаходзіліся гарады Цешын і Асвенцім — так было ўтворана Цешынскае княства.

У 1315 годзе Мешка сканаў, і княства было падзелена паміж яго сынамі: Уладзіслаў атрымаў Асвенцім, а Цешын застаўся ў Казіміра. Паступова Казімір аддаляўся ад польскіх інтарэсаў, і ў 1327 годзе прынёс амаж Яну Люксембургскаму як каралю Багеміі. З тых часоў гісторыя Цешынскай Сілезіі была ў большай ступені звязана з Прагай, чым з Кракавам. Ад Казіміра ў 1358 годзе княства атрымаў у спадчыну яго сын Пшамыслаў, які за доўгае жыццё здолеў прымножыць свае ўладанні.

У перыяд Рэфармацыі цешынскія кіраўнікі вагаліся паміж каталіцтвам і лютэранствам, якое падтрымліваў князь Вацлаў Адам, які кіраваў Цешынам з 1528 па 1576 гады. У часы валадарання яго ўнучкі Лізаветы Лукрэцыі — апошняй з цешынскіх Пястаў — княства спусташалі арміі Трыццацігадовай вайны. Перажыўшы дзяцей ад шлюбу з баронам Ліхтэнштэйнам, Еўдакія Лукрэцыя адмовіла ўладанні сваіх продкаў Габсбургаў.

У 1722 годзе імператар Карл VI перадаў Цешынскае герцагства Францу Латарынгскаму ў якасці кампенсацыі за саступлены ім Савойскай дынастыі Манферат. Менавіта тут адбыўся Цешынскі кангрэс, які завяршыў вайну за баварскую спадчыну. У той час герцагствам валодала дачка Франца, Марыя Крысціна, з мужам, Альбертам Саксонскім, сынам польскага караля Аўгуста III.

Па прычыне бяздзетнасці апошні ўсынавіў пляменніка жонкі — эрцгерцага Карла Іагана. Пазней тытул герцага Цешынскага насілі нашчадкі Карла Іагана — Альбрэхт і Фрыдрых Марыя Альбрэхт. Усе трое былі выдатнымі военачальнікамі і фельдмаршаламі (у арміях Аўстрыі, Германіі, Расіі).

Пасля распаду Аўстра-Венгрыі за валоданне Цешынскай Сілезіяй паміж Польшчай і Чэхаславакіяй успыхнуў Цешынскі канфлікт. Міжнародная канферэнцыя 1920 года пастанавіла падзяліць спрэчную тэрыторыю паміж гэтымі краінамі.

Remove ads

Кіраўнікі

Thumb
Палац герцагаў Цешынскіх у Цешыне.

Пясты і іх спадчыннікі

  • Мешка I Цешынскі (1290—1314)
  • Казімір I Цешынскі (1315—1358)
  • Пшамыслаў I Носак (1358—1410)
  • Баляслаў I Цешынскі (1410—1431)
  • Баляслаў II Цешынскі (1431—1442)
  • Пшамыслаў II Цешынскі (1431—1442)
  • Вацлаў I Цешынскі (1431—1468)
  • Пшамыслаў II Цешынскі (1468—1477)
  • Казімір II Цешынскі (1477—1528)
  • Вацлаў III Адам (1528—1579)
  • Адам Вацлаў Цешынскі (1579—1617)
  • Фрыдрых Вільгельм Цешынскі (1617—1625)
  • Эльжбета Лукрэцыя Цешынская (1625—1653)

Габсбургі

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads