Цынія
род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цы́нія[1][2] (Zinnia) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны, зрэдку — паўкусты. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнае. Кветкі трубчастыя і язычковыя, сабраныя ў простыя ці махрыстыя адзіночныя кошыкі. Колер кветак аранжавы, жоўты, пурпуровы, белы. Плод — сямянка.
Распаўсюджанне і экалогія
Радзімай цыніі з’яўляецца тэрыторыя Амерыкі, пераважна Цэнтральнай. У цяперашні час у якасці дэкаратыўнай расліны культывуецца паўсюдна. Цвіце з сярэдзіны чэрвеня[2]. Размнажаецца насеннем.
Віды
Род налічвае больш за 15[2] відаў (па дадзеных сайта The Plant List — 22 віды). Некаторыя з іх:
- Zinnia acerosa (DC.) Gray
- Zinnia angustifolia Kunth
- Zinnia anomala Gray
- Zinnia bicolor (DC.) Hemsl.
- Zinnia citrea A.M.Torres
- Zinnia elegans Jacq. — Цынія вытанчаная, ці Цынія стройная
- Zinnia flavicoma (DC.) Olorode & A.M.Torres
- Zinnia grandiflora Nutt.
- Zinnia haageana Regel
- Zinnia juniperifolia (DC.) A.Gray
- Zinnia marilandica D.M.Spooner et al.
- Zinnia maritima Kunth — Цынія прыморская
- Zinnia microglossa (DC.) McVaugh
- Zinnia oligantha I.M.Johnst.
- Zinnia peruviana (L.) L. typus — Цынія перуанская
- Zinnia violacea Cav.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 143. — 160 с. — 2 350 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads