Цыпі Ліўні

From Wikipedia, the free encyclopedia

Цыпі Ліўні
Remove ads

Цыпо́ра (Цыпі) Ма́лка Лі́ўні (іўр.: ציפורה (ציפי) ליבני; 5 ліпеня 1958, Тэль-Авіў) — ізраільскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, дэпутат Кнэсета ад цэнтрысцкай партыі «Га-Тнуа», якую ўзначаліла ў 2012, былы дэпутат Кнэсета ад партый «Лікуд» і «Кадзіма». З 17 верасня 2008 была лідарам партыі «Кадзіма»[3] (займала гэтую пасаду да 2012 года).

Хуткія факты Цыпі Ліўні, міністр сельскай гаспадаркі Ізраіля[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Цыпі нарадзілася ў Тэль-Авіве ў сям’і Сары Розенберг і Эйтана Ліўні, якія нарадзіліся ў Гродне, а ў 1925 пераехалі ў Эрэц-Ісраэль[4]. Бацька Цыпі, Эйтан Ліўні, быў дэпутатам Кнесету 8-га, 9-га і 10-га скліканняў. У 2015 Ліўні казала: «І сёння ў сінагозе ў Скідзелі, што пад Гродна, на сцяне вісіць і фотаздымак майго бацькі… Мой бацька мае карані з Беларусі, з горада Гродна. І я ганаруся гэтым»[5].

Ліўні скончыла юрыдычны факультэт універсітэта імя Бар-Ілана, атрымаўшы ступень бакалаўра. Пасля вучобы праходзіла вайсковую службу ў Арміі абароны Ізраіля. Звольнілася ў запас у званні лейтэнанта. З 1980 па 1984 служыла ў «Масадзе». Затым на працягу 10 гадоў узначальвала ўласную адвакацкую фірму, займаючыся прыватнай адвакацкай практыкай. У 1996, калі яна не здолела стаць дэпутатам Кнесета, Ліўні была прызначана Біньямінам Нетаньяху генеральным дырэктарам упраўлення дзяржаўных прадпрыемстваў. Яна адказвала за прыватызацыю ўрадавых карпарацый і манаполій.

У 1999 была абрана ў Кнесет ад партыі «Лікуд». Ліўні была членам камітэту па канстытуцыі, праву і юстыцыі, камітэту па праблемах статуту жанчын, главой падкамітэту па падрыхтоўцы закону аб прадухіленні адмывання грошай. У 2001 ва ўрадзе Арыэля Шарона была міністрам развіцця перыферыі, міністрам без партфеля, пасля чаго атрымала пасаду міністра сельскай гаспадаркі.

У 2003 пасля стварэння другога ўрада Шарона, Ліўні прызначаная міністрам рэпатрыяцыі і абсорбцыі. У 2004 прызначана таксама і міністрам будаўніцтва замест Эфі Эйтама. Пасля сыходу з урада партыі «Шынуй» стала таксама міністрам юстыцыі замест Ёсефа Лапіда.

Ліўні далучылася да партыі «Кадзіма» пад канец 2005 года адразу ж пасля яе стварэння, нягледзячы на ранейшыя запэўніванні, што ніколі не пакіне «Лікуд». 18 студзеня 2006, пасля сыходу Сільвана Шалома, стала міністрам замежных спраў ва ўрадзе Эхуда Ольмерта.

4 мая 2006 Ліўні заняла пасаду віцэ-прэм’ера. З лістапада 2006 па люты 2007 часова выконвала абавязкі міністра юстыцыі Ізраіля. 2 мая 2007 сумесна з лідарам парламенцкай фракцыі партыі «Кадзіма» Авігдорам Іцхакі выступіла з патрабаваннем адстаўкі Ольмерта з пасады лідара «Кадзімы» і прэм’ер-міністра Ізраіля па абвінавачванні ў правале Другой ліванскай вайны.

Thumb
на выбарчай акцыі «Моладзь за Цыпі Ліўні», люты, 2009

17 верасня 2008 на выбарах старшыні правячай партыі «Кадзіма», Цыпі Ліўні была афіцыйна прызнаная пераможцай. Яна набрала 43,1 % галасоў супраць 42 % у яе галоўнага суперніка, міністра транспарту Шауля Мафаза. 22 верасня 2008 прэзідэнт Ізраіля Шымон Перэс даручыў Цыпі Ліўні сфарміраваць новы ўрад.

26 кастрычніка 2008 г. Цыпі Ліўні адмовілася сфарміраваць новы ўрад, паколькі ў яе не атрымалася заручыцца падтрымкай большасці дэпутатаў Кнесету. Гэта пацягнула за сабой датэрміновыя выбары ў Кнесет, якія адбыліся 10 лютага 2009 і на якіх «Кадзіма» атрымала 28 месцаў з 120, на адзін мандат больш, чым «Лікуд». Аднак і ў гэтым выпадку ёй не атрымалася сфарміраваць дзеяздольную кааліцыю, і 20 лютага Шымон Перэс даручыў фарміраванне ўрада главе «Лікуд» Біньяміну Нетаньяху.

Пасля таго, як 28 сакавіка 2012 г. Ліўні прайграла ўнутрыпартыйныя выбары ў «Кадзіме» Шаулю Мафазу, яна абвясціла, што сыходзіць з Кнэсета, але не з палітыкі. Ужо 26 лістапада 2012 г. абвясціла пра стварэнне новага палітычнага руху «Га-Тнуа» («Рушэнне»). Да яе далучыліся чатыры дэпутаты Кнэсета ад партыі «Кадзіма».

Remove ads

Сямейнае становішча

Замужам за ўладальнікам рэкламнага агенцтва Нафталі Шпіцэрам, мае двух сыноў.

Зноскі

  1. Кнесет — 1949.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q133396'></a>
  2. חה"כ ציפי לבניКнесет.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q133396'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads