Цырын
аграгарадок у Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цы́рын[1] (трансліт.: Cyryn, руск.: Цырин) — аграгарадок у Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Сэрвач. Адміністрацыйны цэнтр Цырынскага сельсавета. Знаходзіцца на аўтамабільнай дарозе Туганавічы — Варонча.
Цырын — даўняе магдэбургскае мястэчка гістарычнай Наваградчыны.
Remove ads
Гісторыя
Упершыню Цырын (Цэрын) згадваецца ў XVI ст. як уладанне вялікіх князёў. У 1432 Ягайла надаў Цэрынскае староства двараніну Наваградскай зямлі Севестрыяну Сегеню. У кан. XVI ст. тут праводзіліся павятовыя соймікі. Цягам XVI—XVIII стст. мястэчка было цэнтрам староства Наваградскага павета.

У Цырыне кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза сустракаў войска, што вярталася з Масквы. Станам на 1718 у мястэчку было 62 дымы, на 1795 — 75 двароў. 5 чэрвеня 1792 кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі пацвердзіў Цырыну Магдэбургскае права і надаў яму герб: «у блакітным полі стаячы алень з залатым крыжам паміж рагамі»[2].
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Цырын апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Наваградскага павета. У 1852 расійскія ўлады збудавалі тут драўляную царкву. У 1862 адкрылася прыходская школа, у другой палове 80-х — народнае вучылішча. У кан. XIX — пач. XX ст. існавалі валасная і мяшчанская ўправы, царква, 2 капліцы, яўрэйскі малітоўны дом, багадзельня, хлебазапасны магазін, вадзяны млын; рэгулярна праводзіліся 2 кірмашы. Станам на 1908 у мястэчку было 110 двароў.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Цырын апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Наваградскага павета. За польскім часам тут існавала пачатковая школа, пошта, прыватныя яўрэйскія крамы, кааператыўная ашчадная каса (каса Стэфчыка).
У 1939 Цырын увайшоў у склад БССР, дзе стаў цэнтрам сельсавета. На 1 студзеня 2000 у вёсцы было 240 двароў.
Remove ads
Насельніцтва
- XVIII стагоддзе: 1795 — 359 чал.
- XIX стагоддзе: 1830 — 294 муж., з іх шляхты 2, духоўнага саслоўя 1, мяшчан-іўдзеяў 82, мяшчан-хрысціян і сялян 209[3]; 1880 — 555 чал.[4]
- XX стагоддзе: 1908 — 624 чал.; 1940 — 539 чал.; 1 студзеня 2000 — 671 чал.[5]
Інфраструктура
У Цырыне працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, бальніца, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка.
Remove ads
Турыстычная інфармацыя
Славутасці
- Каплічка
Страчаная спадчына
- Царква Праабражэння Гасподняга
Вядомыя асобы
- Лазар Гульковіч
- Іван Іосіфавіч Леановіч (1929—2018)[6] — вучоны ў галіне прамысловага транспарту і дарожнага будаўніцтва, доктар тэхнічных навук, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР[7].
- Лідзія Мікалаеўна Казей (нар. 1931) — беларускі ўрач, гісторык медыцыны і аховы здароўя, палеапатолаг.
Дадатковыя звесткі
- Цырын упамінаецца ў баладзе «Свіцязь» і паэме «Пан Тадэвуш» Адама Міцкевіча, а таксама ў баладзе «Калдычэўскі шчупак» Яна Чачота
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- Цырын // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 413.
- Cyryn // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna (польск.). — Warszawa, 1880. 724.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Карэліцкага р-на. — Мн.: «Ураджай», 2000.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — С. 170.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads