Цьмянец духмяны

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Цьмянец духмяны
Remove ads

Цьмяне́ц духмяны[1][2] (Chaerophyllum aromaticum) — від кветкавых раслін роду Цьмянец (Chaerophyllum) сямейства Парасонавыя (Umbelliferae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назвы

Цьмянец духмяны, цьмянец дзікі, дзеньчаль[3][4].

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая травяністая расліна з тоўстым карэнішчам і вышынёй да 2 м. Сцябло прамастойнае, моцнае, галінастае, злёгку ўздутае ў вузлах, апушанае цвёрдымі валаскамі ў ніжняй частцы. Лісце буйное, шэра-зялёнага колеру, двойчытрайчастае або амаль тройчытрайчастае, з суцэльнымі, зубчастымі па краі сегментамі. Ніжняе лісце на доўгіх чаранках, верхняе — з меншай пласцінкай, пераходзячай у похву. Кветкі белыя, у парасоніку з 12—20 прамянямі першага парадку. Тычынак 5. Плодвіслаплоднік.

Remove ads

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, на Каўказе (Грузія) і ў Турцыі[5]. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[6]. Расце на сухіх і стэпавых лугах, па берагах вадаёмаў і ў прыбярэжных хмызняках, на ўзлесках, у алешніках, шыракалістых і зрэджаных хваёва-дубовых лясах, у ярах, на аблогах, пустках. Цвіце ў ліпені[1].

Ахоўваецца ў Эстоніі і шэрагу рэгіёнаў Расіі[7].

Выкарыстанне

Лекавая расліна (настой карэнішча выкарыстоўваецца пры хваробах страўніка). Добры меданос. Маладыя парасткі магчыма выкарыстоўваць у ежу.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986.  583 с., іл. 10 000 экз.
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 35. — 160 с. 2 350 экз.
  3. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  4. Бутень ароматный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads