Цэлесцін (мінерал)
мінерал класа сульфатаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цэлесці́н[2] — мінерал класа сульфатаў, сульфат стронцыю, SrO2.
![]() |
Цэлесцін (мінерал) на Вікісховішчы |
---|
Remove ads
Уласцівасці
Крышталізуецца ў рамбічнай сінгоніі. Утварае таблітчастцыя і прызматычныя крышталі, зярністыя, шкарлупістыя агрэгаты. Колер блакітны, белы, шэры, чырванаваты, зеленаваты, зрэдку бясколерны. Бляск шкляны. Крохкі. Цвёрдасць 3—3,5 па шкале Моаса. Шчыльнасць 3,9—4 г/см³. Змяшчае да 56,41 % SrO, часта прымесі CaO ў суадносінах 1:1 да аксіду стронцыю і да 20—26 % аксіду барыю.
Паходжанне і радовішчы
Мае метасаматычнае, вулканагенна-асадкавае, жыльнае эпігенетычнае, асадкавае і інш. паходжанне. Трапляецца ў выглядзе ўкрапанікаў, гнёзд, жэод, канкрэцый, буйных лінзавадобных і жылападобных цел.
Радовішчы ў Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Іране, ЗША, Кітаі, Канадзе, Мексіцы, Расіі, Турцыі і інш.
Выкарыстанне
Цэлесціт з’яўляецца асноўнай рудой на стронцый. Выкарыстоўваецца пры вырабе марозаўстойлівай сталі ў чорнай металургіі, у вытворчасці феерверкаў і трасіруючых куль, шкла і керамікі, у радыёэлектроніцы, пры рафінаванні бураковага цукру.
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads