Цэркаспарозы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цэркаспарозы[1] — група хвароб раслін, выкліканых недасканалымі паразітычнымі грыбамі роду цэркаспора (Cercospora)[2].


Апісанне
Цэркаспоры выклікаюць у інфікаваных раслін некрозы тканак, якія выяўляюцца ў выглядзе плям на лісці або сцёблах[3]. Плямы, як правіла, дробныя, круглявыя, шаравата-жоўтыя ці бурыя з чырвона-карычневай аблямоўкай[2]. Цэркаспоры часта развіваюцца на раслінах, ужо пашкоджаных іншымі грыбамі[4]. Распаўсюджваюцца з дапамогай канідый, якія могуць захоўвацца ў раслінных рэштках[2].
Распаўсюджанню спрыяе цёплае вільготнае надвор’е[1].
Remove ads
Некаторыя віды цэркаспарозу
Розныя віды паразітуюць на розных раслінах. Найбольш часта сустракаюцца цэркаспарозы:
— буракоў (узбуджальнік цэркаспора бураковая (Cercospora beticola)): развіваецца на лісці і хвосціках у выглядзе круглых або падоўжаных дробных плям; у вільготнае надвор’е з ніжняга боку ліста утвараецца шараваты налёт; пры моцным пашкоджванні пачынаецца адміранне лісця і рэзка падае ўраджайнасць[5];
— сельдэрэю (узбуджальнік Cercospora apii): лісце і хвосцікі пакрываюцца жаўтлява-бурымі плямамі; з’яўляюцца ўціснутыя плямы на сцеблах; расліны адстаюць у развіцці, жоўкнуць і засыхаюць[5];
— бульбы (узбуджальнік цэркаспора бульбяная (Cercospora concors)): на лісці ўтвараюцца жаўтлявыя плямы, а з ніжняга боку — шэра-лілаваты налёт; пры моцным пашкоджванні лісце засыхае, аднак у цэлым вялікай шкоды хвароба не наносіць[6].
Сустракаюцца таксама цэркаспарозы вінаграду (узбуджальнік Cercospora vitis), перцу (узбуджальнік Cercospora capsici), грэчкі (узбуджальнік Cercospora fagopyri), арахісу (узбуджальнік Cercospora personata), інжыру (узбуджальнік Cercospora bolleana), абрыкосу і іншых костачкавых культур (узбуджальнік Cercospora cerasella), ружы (узбуджальнік Cercospora rosicola) і т. д[7][4][6].
Remove ads
Меры барацьбы
Меры барацьбы — правільны севазварот, выкарыстанне ўстойлівых сартоў, пратручванне пасяўнога матэрыялу, апырскванне фунгіцыдамі, своечасовая ўборка раслінных рэшткаў, на пладовых культурах і вінаградзе — знішчэнне пашкоджаных частак[2][8], барацьба з пустазеллем, своечасовае ўнясенне ўгнаенняў, захаванне правіл агратэхнікі[1].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads