Цела чалавека
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цела чалавека — фізічная структура арганізма чалавека, якая складаецца з клетак, тканак, органаў і сістэм, што ўзаемадзейнічаюць для забеспячэння жыццядзейнасці, падтрымання гамеастазу і выканання фізічных і псіхічных функцый.

Асноўныя часткі цела чалавека — галава, шыя, тулава, верхнія і ніжнія канцавіны (рукі і ногі)[1].
Будову чалавечага цела вывучае анатомія чалавека.
Remove ads
Узроўні арганізацыі
Выдзяляюць наступныя ўзроўні арганізацыі чалавечага цела[2]:
- Хімічны ўзровень. На хімічным узроўні цела складаецца з субатамных часціц, атамаў і малекул. Структуры цела чалавека маюць у сабе малекулы вады, бялкі, вугляводы і г.д.
- Клеткавы ўзровень. Усе структуры цела складаюцца з клетак — найменшых незалежных функцыянальных адзінак жывых арганізмаў.
- Тканкавы ўзровень. Групы падобных клетак аб’ядноўваюцца ў тканкі.
- Узровень органаў. На гэтым узроўні органы ўтвараюцца з некалькіх відаў тканак.
- Узровень сістэм органаў. Групы органаў працуюць разам для выканання разнастайных функцый і забеспячэння патрэб цела. Адны і тыя ж органы могуць выконваць функцыі ў розных сістэмах.
- Арганізменны ўзровень. Найвышэйшы ўзровень, на якім усе сістэмы органаў утвараюць асобны арганізм.
Remove ads
Хімічны склад
Найбольш распаўсюджаныя паводле масы хімічныя элементы ў целе чалавека — кісларод (65 %), вуглярод (18 %) і вадарод (10 %). Усе іншыя элементы складаюць 7 % масы цела[3].
Гл. таксама
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads