Ірга

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ірга
Remove ads

Ірга́[1] (Amelanchier) — род раслін трыбы Яблыневыя (Maleae) сямейства Ружавыя (Rosaceae), лістападны хмызняк ці невялікае дрэва.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

Навуковая назва роду, Amelanchier, відаць, утворана ад правансальскага слова amelanche, якое «паказвае на мядовы смак пладоў»[2]. На думку М. М. Кадэна і Н. М. Цярэнцьевай, amelanchier (чытаецца амелянчыер) — гэта правансальская назва расліны, паходзіць ад amelanche — назвы пладоў аднаго з відаў роду (Amelanchier ovalis Medik.). Слову прыпісваецца кельцкае паходжанне[3].

Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Лісце простае, круглявае або авальнае, на хвосціках, дробна- ці буйназубчатыя па краі, зверху цёмна-зялёныя, знізу бледна-зялёныя, восенню жоўта-чырвоныя або цёмна-чырвоныя.

Кветкі шматлікія, белыя або крэмавыя, сабраныя ў шчыткападобныя пэндзлі на канцах парасткаў. Завязь ніжняя. Песцік адзін. Асабліва багатае квіценне і плоданашэнне бывае на верхавінных парастках мінулага года.

Плод — яблык, сінявата-чорны або чырванавата-фіялетавы, з шызым налётам, дыяметрам да 10 мм, ядомае, салодкае, у сярэдняй паласе Расіі спее ў ліпені — жніўні.

Плады ўтрымліваюць да 12 % цукараў, каля 1 % кіслот, 0,5 % дубільных рэчываў, каля 40 мг% аскарбінавай кіслаты, карацін, фарбавальныя рэчывы.

Remove ads

Распаўсюджанне

Вядома 19[4] відаў роду, якія растуць ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар'я: Паўночная Амерыка, Паўночная Афрыка, Цэнтральная і Паўднёвая Еўропа, Каўказ, Крым, Японія, і некалькі гібрыдных формаў.

Лёгка прыстасоўваючыся да ўмоў, шырока разыходзіцца па свеце, у тым ліку і ў Расіі. Нярэдка сустракаецца здзічэлым. Насенне распаўсюджваецца птушкамі.

На тэрыторыі Беларусі часцей за ўсё сустракаюцца ірга круглалістая (Amelanchier ovalis), ірга каласістая (Amelanchier spicata) і радзей ірга канадская (Amelanchier canadensis)[5].

Класіфікацыя

У родзе Ирга больш 10 відаў[6]

  • Amelanchier amelanchier (L.) H.Karst.
  • Amelanchier arborea (F.Michx.) Fernald
    • Amelanchier arborea subsp. laevis (Wiegand) S.M.McKay ex P.Landry [syn. Amelanchier laevis Wiegand]
  • Amelanchier asiatica (Siebold & Zucc.) Endl. ex Walp.
  • Amelanchier bartramiana (Tausch) M.Roem.
  • Amelanchier denticulata (Kunth) K.Koch
  • Amelanchier gaspensis (Wiegand) Fernald & Weath.
  • Amelanchier grandiflora (Wiegand) Wiegand
  • Amelanchier integrifolia Boiss. & Hohen.
  • Amelanchier lucida (Fernald) Fernald
  • Amelanchier oblongifolia (Torr. & A.Gray) M.Roem.
  • Amelanchier oreophila A.Nelson
  • Amelanchier ovalis Medik. typus Ірга круглалістая, ці Ірга авалалістая[7]
  • Amelanchier sanguinea (Pursh) DC.
    • Amelanchier sanguinea var. alnifolia (Nutt.) P.Landry [syn. Amelanchier alnifolia (Nutt.) Nutt. ex M.Roem.]
  • Amelanchier sinica (C.K.Schneid.) Chun
Remove ads

Гібрыдныя роды з удзелам прадстаўнікоў роду

  • ×Amelasorbus (= Sorbus × Amelanchier)

Ужыванне

Багатае квіценне, дэкаратыўныя плады, вытанчаная восеньская афарбоўка лісця, непатрабавальнасць да глеб, засухаўстойлівасць, скараплоднасць, хуткі рост, зімаўстойлівасць, штогадовае плоданашэнне — усё гэта робіць расліну вельмі прывабнай для садоўніка.

Лёгка пераносіць стрыжку, маючы 15-20 і больш роставых парасткаў.

У паўночных раёнах Расіі з'яўляецца адным з надзейных і цягавітых прышчэпаў для карлікавых груш і яблынь.

Плады ўжываюцца ў ежу свежымі, перапрацоўваюцца на варэнне, пасцілу, жэле, віно. Сухія плады — складовая частка кампотаў і кісялёў з сухафруктаў, якая надае ім прыгожую афарбоўку.

Ужыванне ў медыцыне

Мноства вітаміну Р дазваляе рэкамендаваць плады расліны і сокі з іх пажылым людзям для ўмацавання сценак сасудаў і павышэння іх эластычнасці, папярэджання інфаркту міякарда і варыкознага пашырэння вен. Плады — добры полівітаміны сродак, іх ужываюць для лячэння гіпа- і авітамінозаў. Яны нармалізуюць сон і ўмацоўвае арганізм. Ужыванне настойкі кветак нармалізуе працу сэрца і зніжае крывяны ціск. У народнай медыцыне сок выкарыстоўваецца для паласкання горла пры ангінах, запаленні паражніны рота, адвары кары і лісця — як звязальны і ахінальны сродак. Сок свежых пладоў валодае звязальнымі ўласцівасцямі і выкарыстоўваецца як лячэбны напой пры засмучэннях кішачніка.

Remove ads

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 13. — 160 с. 2 350 экз.
  2. А. И. Пояркова. Род 730. Ирга — Amelanchier // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор акад. В. Л. Комаров; Редактор тома С. В. Юзепчук. М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1939. — Т. IX. — С. 408. — 540 + XIX с. 5 200 экз.
  3. Н. Н. Каден и Н. Н. Терентьева. Выпуск 1. А // Этимологический словарь научных названий сосудистых растений, дикорастущих и разводимых в СССР / МГУ им. М. В. Ломоносова; Под ред. доц. В. Л. Мирошенковой. М.: Изд-во Моск. ун-та, 1979. — С. 122. са спасылкай на Backer C. A. Verklarend woordenboek der wetenschappelijke namen van de in Nederland en Nederlandschi-Indie in het wild groeiende en in tuinen en parken gekweekte varens en hoogere planten. — Groningen, Batavia, 1936., Gilbert-Carter H. Glossary of the British Flora. — Cambridge, 1964., Smith A. W. A gardener's dictionary of plant names. N. Y., 1972. і Steam W. T. Botanical Latin. History, grammar, syntax, terminology and vocabulary. — Newton Abbot, 1973.
  4. Паводле сайта GRIN. Гл. картку расліны.
  5. Дикорастущие плоды и ягоды/Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И.—2-е изд., перераб. и доп.—Мн.: Ураджай, 1981.—159 с., 16 л. ил.
  6. The Plant List: Amelanchier (Праверана 20 кастрычніка 2012)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads