Чарапецкае
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чарапе́цкае возера[2][3][4], Чарпе́цкае возера[2][3][4], Чарпе́т[2][3][4], Чарапет[5] — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Нішча, за 6 км на поўнач ад гарадскога пасёлка Расоны, за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Глаты.
Плошча паверхні 2,03 км². Даўжыня 5,45 км, найбольшая шырыня 0,94 км. Даўжыня берагавой лініі 14,8 км. Найбольшая глыбіня 5 м, сярэдняя 3 м. Аб’ём вады 6,1 млн м³. Плошча вадазбору 194 км².
Катлавіна лагчыннага тыпу, складанай формы, выцягнутая з захаду на ўсход. Схілы катлавіны на поўначы і захадзе вышынёй 2—4 м, на поўдні 5—9 м, на ўсходзе да 15 м, пераважна пад лесам. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, на паўночным усходзе зліваюцца са схіламі катлавіны. Месцамі на поўначы і поўдні пойма шырынёй да 200 м. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно выслана сапрапелем.
Возера эўтрофнае. Зарастае да глыбіні 2,5—3 м. Прыбярэжная расліннасць пашыраецца на адлегласці 15—85 м ад берага. Возера праточнае. Праз возера цячэ рака Чарапяціца, якая злучае яго з азёрамі Мылінскае, Валькоўскае; упадае рака Рудня і 2 ручаі.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, язь, плотка, лінь, акунь, карась і іншыя рыбы.
Remove ads
Зноскі
- Ліст карты N-35-10. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год. (руск.)
- Госкартоцент(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2024. Праверана 23 красавіка 2024.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads