Чарбамысла

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Чарбамы́славозера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Заходняя Дзвіна, за 48 км на паўночны ўсход ад Полацка, у межах гідралагічнага заказніка «Глыбокае—Чарбамысла, Вялікае Астравіта»[2] («Глыбокае—Вялікае Астравіта»[3]).

Хуткія факты Чарбамысла, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера 0,5 км². Даўжыня 1,32 км, найбольшая шырыня 0,51 км. Найбольшая глыбіня дасягае 6,9 м, сярэдняя каля 3,3 м. Даўжыня берагавой лініі 3,2 км. Аб’ём вады 1,67 млн. м³, Плошча вадазбору 2 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны ў паўночнай і заходняй частцы возера вышынёй 15—20 м, на ўсходзе да 8 м, на поўдні 2—3 м. На поўдні да возера прымыкае вярховае балота. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі высокія, на захадзе, поўначы і ўсходзе зліваюцца са схіламі катлавіны, пясчаныя. На поўдні возера берагі тарфяністыя. Дно ў прыбярэжнай частцы на поўначы і паўночным усходзе возера да глыбіні 1,5—2 м выслана пяском і апясчаненым ілам, глыбей — сапрапелем.
Возера Чарбамысла мезатрофнае з прыкметамі алігатрофіі, бяссцёкавае. Расліннасць распаўсюджваецца на адлегласці да 150 м ад берага. На глыбіні да 2 м расце эладэя канадская і рэдкі ахоўны від раслін — палушнік азёрны. Да 4—4,5 м імхі (фантыналіс[4])

У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, плотка, гусцяра, краснапёрка, лінь, і іншыя віды рыб.

Remove ads

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q830106'></a>
  2. Уласаў Б. П. Чарбамысла // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. 10 000 экз.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads