Чарлз Бэл (фізіёлаг)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сэр Чарлз Бэл (англ.: Charles Bell; 12 лістапада 1774, Эдынбург, — 28 красавіка 1842, Вустэр) — шатландскі фізіёлаг і анатам, член Лонданскага каралеўскага таварыства.
Remove ads
Біяграфія
Быў малодшым братам анатама і хірурга Джона Бэла (1763—1820)[7]. З 1828 года працаваў прафесарам па анатоміі ў Лондане, з 1836 года — прафесар ў Эдынбургу. Сярод навуковых дасягненняў адно з найважнейшых — адкрыццё сувязі перыферыйнай нервовай сістэмы з пэўнымі абласцямі мозгу. У 1811 годзе вучоны фармулюе тэорыю аб тым, што заднія карэньчыкі спіннога мозгу адказваюць за сэнсарныя функцыі, у той час як пярэднія карэньчыкі адказваюць за маторыку. Тэорыя Бэла была ў 1822 годзе пацверджана французскім фізіёлагам Франсуа Мажандзі і функцыянальны падзел нервовых галін спіннога мозгу сёння вядомы як закон Бэла-Мажандзі.
У 1829 годзе за выбітны ўклад у развіццё фізіялогіі вучоны быў узнагароджаны медалём Каралеўскага навуковага таварыства Вялікабрытаніі.
Remove ads
Выбраныя навуковыя працы
- Essays on the Anatomy of Expression in Paiting, (1806)
- New Idea of Anatomy of the Brain, (1811)
- The Nervous System of Human Body, (1830)
- The hand; its Mechanism and vital Endowments, as evincing Design, (1833).
Гл. таксама
Зноскі
- abART Праверана 1 красавіка 2021.
- Педагоги и психологи мира — 2012.
- Charles Bell — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- Sir Charles Bell // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- Белль, Джон // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads