Чарлз Хард Таўнс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чарлз Хард Таўнс[10] (англ.: Charles Hard Townes; нар. 28 ліпеня 1915, Грынвіл, Паўднёвая Караліна) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1964). Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1956), замежны член РАН (1994). Хрысціянін баптысцкага веравызнання.
Remove ads
Біяграфія
Таўнс нарадзіўся ў Грынвіле, там жа вучыўся, у 1935 годзе скончыў Фурманскі ўніверсітэт, у 1939 годзе — Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут. У 1939—1948 гадах ён працаваў у фірме «Бэл тэлефон», у 1948—1961 гадах — у Калумбійскім універсітэце (з 1950 года на пасадзе прафесара). У 1961—1966 гадах Таўнс з’яўляўся прафесарам і прэзідэнтам Масачусецкага тэхналагічнага інстытута, з 1967 года ўзначальвае фізічны аддзел Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі. У 1967 годзе ён быў абраны прэзідэнтам Амерыканскага фізічнага таварыства.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Асноўныя навуковыя працы па мікрахвалевай спектраскапіі, квантавай электроніцы, радыёастраноміі, інфрачырвонай астраноміі, астрафізіцы, радыёлакацыі, нелінейнай оптыцы. Распрацаваў прынцыпы генерацыі і ўзмацнення электрамагнітнага выпраменьвання ў квантавых сістэмах (1951, незалежна ад М. Г. Басава і А. М. Прохарава). Стварыў першы мазер (1953). Прапанаваў прынцып лазера (1958, разам з А. Л. Шаўлавым). Разам з іншымі вучонымі прадказаў эфект самафакусіроўкі светлавога пучка (1964, незалежна ад Г. А. Аскар’яна). Выкарыстаў метады квантавай электронікі і нелінейнай оптыкі ў астрафізіцы і разам з іншымі вучонымі ў 1969 годзе адкрыў мазерны эфект у космасе.
Remove ads
Узнагароды
- Медаль Б. Румфарда (1961)
- Медаль Т. Юнга (1963)
- Нобелеўская прэмія па фізіцы (1964)
- Залаты медаль Н. Бора (1979)
- Нацыянальны навуковы медаль ЗША (1982)
- Тэмплтанаўская прэмія (2005)
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads