Чарнацелкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чарнаце́лкі (Tenebrionidae) — сямейства жукоў падатрада разнаедных.
Больш за 17 тыс. відаў. Пашыраны амаль усюды, найбольш разнастайныя і шматлікія ў стэпах, пустынях і паўпустынях. Жывуць на адкрытых біятопах, на берагах вадаёмаў, у лясах, жылых і спецыяльных памяшканнях і інш. На Беларусі 53 віды, найбольш пашыраны віды з родаў Blaps, Opatrum, Tenebrio і інш.
Даўжыня 2—70 мм. Форма цела разнастайная. Афарбоўка цёмная: чорная, бурая, зрэдку з ярка-металічным адлівам або з аранжавымі плямамі. Надкрылы зрастаюцца, задніх крылаў часта няма. Вусікі 10—11-членікавыя. Лічынкі доўгія, амаль цыліндрычныя, цвёрдыя, нагадваюць драцянікаў (адсюль назва лжэдрацянікі).
Кормяцца расліннымі рэшткамі, тканкамі жывых раслін. Шэраг відаў пашкоджваюць харчовыя, сельскагаспадарчыя культуры, радзей лясныя пароды дрэў.
Remove ads
Літаратура
- Максімава С. Чарнацелкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads