Уладзімір Карпавіч Пікалаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Карпавіч Пікалаў (руск.: Владимир Карпович Пикалов; 15 верасня 1924 — 29 сакавіка 2003) — начальнік хімічных войскаў Міністэрства абароны СССР з 1969 па 1989 год.
Нарадзіўся 15 верасня 1924 года ў Армавіры Краснадарскага краю ў сям’і служачых. У чэрвені 1941 года прызваны ў Чырвоную армію. У ходзе вайны двойчы быў паранены. Пасля заканчэння вайны быў пераведзены ў хімічныя войскі, у якіх стаў начальнікам ў 1969 годзе.
Пасля выбуху на Чарнобыльскай АЭС хімічныя войскі пад кіраўніцтвам Пікалава арганізавалі мерапрыемствы па радыяцыйнай выведцы і абеззаражванню тэхнікі. У першасных мерапрыемствах радыяцыйнай выведкі ў першыя гадзіны пасля аварыі Уладзімір Пікалаў удзельнічаў асабіста. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 снежня 1986 года за вялікі асабісты ўклад у правядзенні работ па ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС і ліквідацыі яе наступстваў, і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм, генерал-палкоўніку Пікалаву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».
Уладзімір Пікалаў памёр у Маскве 29 сакавіка 2003 года. Пахаваны на Данскіх могілках.
Remove ads
У мастацтве
У міні-серыяле «Чарнобыль» ад HBO Уладзіміра Пікалава сыграў валійскі акцёр Марк Люіс Джонс.
Спасылкі
- Пикалов Владимир Карпович (руск.). www.warheroes.com. Праверана 22 мая 2020.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads