Чаротнік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чаротнік[1] (Rhynchóspora) — род шматгадовых травяністых раслін сямейства Асаковыя (Cyperaceae).
Remove ads
Назва
Лацінская назва роду паходзіць ад стар.-грэч.: ῥύγχος- дзюба і σπόρος — насенне, то ёсць дзюбанасеннік[2] .
Батанічнае апісанне
Кветкі пучкамі на канцы сцябла ці ў пазухах верхняга лісця на доўгіх кветканосах. Каласкі са спіральна размешчанымі крыючымі лускамі; ніжнія 2-4 і верхнія — бясплодныя, а сярэднія з 2-3 двухполымі кветкамі. Калякветнікавых шчацінак 5-13, вышчарбленых. Тычынак 2-3. Песцік з пашыраным да аснавання слупком і двума лычыкамі .
Арэшак сціснуты, з аснаваннем слупка, якое застаецца пашыраным.
Класіфікацыя
Віды
Паводле дадзеных сайта Каралеўскіх батанічных садоў К’ю, род налічвае 352 віда. Некаторыя з іх:
- Rhynchospora alba (L.) Vahl typus — Чаротнік белы
- Rhynchospora caucasica Palla
- Rhynchospora fauriei Franch.
- Rhynchospora fusca (L.) W.T.Aiton
Таксанамія
Род Чаротнік уваходзіць у трыбу Rhynchosporeae падсямейства Cyperoideae сямейства Асаковыя (Cyperaceae) парадку Метлюжковакветныя (Poales).
яшчэ 17 сямействаў (па Сістэме APG II) | яшчэ 13 трыб | ||||||||||||||||||
больш 350 відаў | |||||||||||||||||||
парадак Метлюжкакветныя | падсямейства Cyperoideae | род Чаротнік | |||||||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Асаковыя | трыба Rhynchosporeae | |||||||||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслі (па Сістэме APG II) |
падсямейства Mapanioideae | яшчэ 2 рода | |||||||||||||||||
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 111. — 160 с. — 2 350 экз.
- Паводле кнігі «Флора СССР» (гл. раздзел Літаратура).
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads