Чаротнік белы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чаро́тнік белы[1][2] (Rhynchóspora álba) — від кветкавых раслін роду Чаротнік (Rhynchospora) сямейства Асаковыя (Cyperaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна. Утварае рыхлыя дзярнінкі[2]. Сцяблы трохграневыя, вышынёй 10—40 см.
Лісце вузкалінейнае, 1—2 мм шырынёй, з трубчастымі похвамі. Кветкі белага колеру. Суквецце — адзін верхавінны або 2—8 расстаўленых каласкоў.
Распаўсюджанне і экалогія
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Святлолюбівая расліна, гіграфіт і алігатроф[3]. Расце на тарфяных балотах, забалочаных мясцінах, па берагах рэк і ручаёў, зарастаючых азёр. Цвіце ў чэрвені, размножваецца ў асноўным насеннем.
Від занесены ў Чырвоныя кнігі і спісы рэдкіх раслін шэрагу рэгіёнаў Расіі[3]. Ахоўваецца на тэрыторыі Украіны[3].
Батанічная класіфікацыя
Сінонімы
Па звестках базы дадзеных The Plant List, у сінаніміку віду ўваходзяць[4]:
- Dichromena alba (L.) J.F.Macbr.
- Mariscus albus (L.) Gilib. nom. inval.
- Phaeocephalum album (L.) House
- Rhynchospora luquillensis Britton
- Schoenus albus L.
- Scirpus albus (L.) Salisb.
- Triodon albus (L.) Farw.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 111. — 160 с. — 2 350 экз.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Очеретник белый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Rhynchospora alba (L.) Vahl (англ.). The Plant List (2010). Version 1. Published on the Internet; http://www.theplantlist.org. Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden (20 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2013. Праверана 10 студзеня 2013.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

