Чаротніца трыснёгападобная

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Чаротніца трыснёгападобная
Remove ads

Чаро́тніца трыснёгападобная[1] (Phalaris arundinacea) — від кветкавых раслін роду Канарэечнік (Phalaris) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 0,5—2,5[1] м з доўгім паўзучым карэнішчам. Сцябло прамастойнае. Лісце чаргаванае, сядзячае, простае, суцэльнае, шырокалінейнае, з гладкім краем, завостранай верхавінкай і з язычком, шурпатае па краі і знізу. Суквецце — мяцёлка даўжынёй да 20 см, зеленаватага або бледна-фіялетавага колеру, палевая ў цяністых месцах. Кветкавыя каласкі маюць даўжыню 3,5—6[1] мм і складаюцца з трох кветак. Плод — зярняўка.

Remove ads

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі ўмераных абласцей Еўразіі, Паўночнай Амерыкі, Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Егіпет, Туніс) і востраве Мадэйра[2]. Натуралізавалася ў іншых рэгіёнах (Паўднёвая Афрыка, Аўстралія, Новая Зеландыя, Паўднёвая Амерыка, Мексіка, Гавайскія астравы і інш.)[2].

Святлолюбівая расліна, добра пераносіць цень[3]. Мезафіт, гіграфіт і эўтроф[3]. Марозаўстойлівая расліна, добра пераносіць доўгае затапленне[1]. Расце на вільготных і забалочаных лугах, балотах, узлесках вільготных лясоў, у пойменных і прыбярэжных хмызняках, камяністых россыпах, па берагах вадаёмаў, на пустках, аблогах, у парках, садах, агародах. Цвіце ў чэрвені[1].

Remove ads

Гаспадарчае значэнне

Вырошчваецца ў якасці кармавой расліны (да цвіцення[1]). Разнавіднасць з бела-паласатым лісцем, вядомая пад назвай «шаўковая трава», — дэкаратыўная расліна[1].

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986.  583 с., іл. 10 000 экз.
  2. Двукисточник тростниковидный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads