Чаротніца трыснёгападобная
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чаро́тніца трыснёгападобная[1] (Phalaris arundinacea) — від кветкавых раслін роду Канарэечнік (Phalaris) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 0,5—2,5[1] м з доўгім паўзучым карэнішчам. Сцябло прамастойнае. Лісце чаргаванае, сядзячае, простае, суцэльнае, шырокалінейнае, з гладкім краем, завостранай верхавінкай і з язычком, шурпатае па краі і знізу. Суквецце — мяцёлка даўжынёй да 20 см, зеленаватага або бледна-фіялетавага колеру, палевая ў цяністых месцах. Кветкавыя каласкі маюць даўжыню 3,5—6[1] мм і складаюцца з трох кветак. Плод — зярняўка.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі ўмераных абласцей Еўразіі, Паўночнай Амерыкі, Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Егіпет, Туніс) і востраве Мадэйра[2]. Натуралізавалася ў іншых рэгіёнах (Паўднёвая Афрыка, Аўстралія, Новая Зеландыя, Паўднёвая Амерыка, Мексіка, Гавайскія астравы і інш.)[2].
Святлолюбівая расліна, добра пераносіць цень[3]. Мезафіт, гіграфіт і эўтроф[3]. Марозаўстойлівая расліна, добра пераносіць доўгае затапленне[1]. Расце на вільготных і забалочаных лугах, балотах, узлесках вільготных лясоў, у пойменных і прыбярэжных хмызняках, камяністых россыпах, па берагах вадаёмаў, на пустках, аблогах, у парках, садах, агародах. Цвіце ў чэрвені[1].
Remove ads
Гаспадарчае значэнне
Вырошчваецца ў якасці кармавой расліны (да цвіцення[1]). Разнавіднасць з бела-паласатым лісцем, вядомая пад назвай «шаўковая трава», — дэкаратыўная расліна[1].
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Taxon: Phalaris arundinacea L. Архівавана 27 чэрвеня 2020. (англ.) // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
- Двукисточник тростниковидный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads