Чартапалох калючы

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Чартапалох калючы
Remove ads

Чартапало́х калючы[1][2], Растроп[3] (Carduus acanthoides) — від кветкавых травяністых раслін роду Чартапалох сямейства Астравыя.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Шматгадовая травяністая, калючая, рэдка апушаная, светла-зялёная расліна вышынёй 0,3—1,5[2] м. Корань верацёнападобны. Сцябло прамое, баразнаватае, крылатае, простае або разгалінаванае ў верхняй частцы. Лісце чаргаванае, скурыстае, жорсткае, простае, выемчата-перыстарадзельнае, да 20 см у даўжыню, сядзячае, з моцнымі жоўтымі калючкамі даўжынёй да 8[2] мм па краі. Ніжняе лісце рана ападае[2]. Кветкавыя кошыкі адзіночныя або па 2—3 на кароткіх калючых кветаносах, амаль шарападобныя, да 3 см у дыяметры, малінавага ці цёмна-ружовага колеру. Плод — крыху рабрыстая, шэра-аліўкавая сямянка з чубком.

Remove ads

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, Паўночнай Афрыкі (Егіпет), умераных абласцей Азіі[4]. Натуралізавалася на тэрыторыі Новай Зеландыі, Паўночнай Амерыкі, у Аргенціне і Уругваі[4].

Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт і эўтроф[5]. Расце ў стэпах, на сухіх лугах, камяністых россыпах, пашах, агародах і ў вінаградніках, каля дарог, на засмечаных месцах. Цвіце ў чэрвеніверасні.

Ахоўваецца на тэрыторыі Эстоніі[6].

Remove ads

Гаспадарчае значэнне

Лекавая і пустазельная расліна.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 31. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986.  583 с., іл. 10 000 экз.
  3. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  4. Чертополох шиповатый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads