Чахаўцы
вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чахаўцы́[1] (трансліт.: Čachaŭcy, руск.: Чеховцы) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дварышчанскага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Знаходзіцца за 6 км на поўнач ад Ліды, на рацэ Лідзея. Побач размяшчаецца аднаіменны мікрараён, злучаны гарадскім аўтобусным маршрутам.
За 0,4 км на паўночны ўсход ад вёскі эксплуатуецца Чэхаўскае радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу[2]. Пластападобны паклад звязаны з флювіягляцыяльнымі адкладамі сожскага ледавіка. Ва ўскрышы: пяскі, торф, супескі.
Гісторыя
Вопіс парафій Лідскага дэканата 1784 года згадвае ваколіцу Чэхаўцы на поўнач ад Ліды. Дарога да Вільні ішла цераз балота Стрыя, каля Чэхаўцаў і Колышак, выбоістая, на працягу мілі зарослая кустамі. Потым яна вяла цераз Дворышча на Тракелі[3].
Да 27 сакавіка 1978 года вёска ўваходзіла ў склад Дубровенскага сельсавета[4], да 21 лютага 2023 года — у склад Крупаўскага сельсавета[5].
Гаспадарка
Вядзецца распрацоўка пяску і жвіру (прыдатныя на выраб бетону, для дарожнага будаўніцтва, муровачных і тынкавальных раствораў).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads