Крупаўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кру́паўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Крупава.

Хуткія факты Крупаўскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Аполінскага і Запольскага сельсаветаў[1]. 30 жніўня 1957 года ў склад Гервянікаўскага сельсавета перададзена вёска Белевічы[2]. 3 красавіка 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Гервянікаўскага сельсавета. 26 чэрвеня 1965 года ў склад Мыцкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Банцавічы, Дайнава II, Заполле, Засценак Бельскія, Кульбакі і Рапэйкі)[3], якія 11 лютага 1972 года вернуты назад у склад сельсавета[4]. 27 сакавіка 1978 года ў склад сельсавета з Дубровенскага сельсавета перададзены вёскі Колышкі, Малейкаўшчына, Споркаўшчына, Стругі, Чахаўцы[5]. 24 красавіка 1978 года з часткі сельсавета ўтвораны Дзітвянскі сельсавет, у яго склад перададзены 16 населеных пунктаў: Банцавічы, Бельскія, Дайнава 1, Дайнава 2, Дамейкі, Дзітва, Заполле, Засценак Бельскія, Кульбакі, Мальгі, Рапэйкі, Рылаўцы, Хрулі, Хутар Янцавічы, Янцавічы, Яўсеевічы[6]. У 1986 годзе скасаваны вёскі Малыя Рэксці (далучана да вёскі Шаўдзюкі) і Сарокі (далучана да вёскі Вялікае Сяло)[7]. 21 лютага 2023 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Дварышчанскага (8 населеных пунктаў: аграгарадок Гуды, вёскі Аўсядава, Верх-Ліда, Вялікае Сяло, Колышкі, Малэйкаўшчына, Споркаўшчына і Чахаўцы) і Дзітвянскага (16 населеных пунктаў: аграгарадок Крупава, вёскі Абрубы, Белевічы, Бенкевічы, Бярнуці, Верх-Крупава, Ворнішкі, Вялікія Рэксці, Жырмуны, Кербядзі, Козічы, Навіцкія 3, Наркуны, Пурсці, Чэрнікі і Шаўдзюкі) сельсаветаў[8].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 2977 чалавек[9], з іх 67,1 % — палякі, 26,0 % — беларусы, 4,6 % — рускія, 1,2 % — украінцы, 0,5 % — літоўцы[10]; паводле перапісу 2019 года — 2665 чалавек[11].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 24 населеныя пункты.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads