Чачора (прыток Сажа)

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Чачора (прыток Сажа)
Remove ads

Чачора — рака ў Кармянскім, Буда-Кашалёўскім і Чачэрскім раёнах Беларусі, правы прыток ракі Сож (басейн Дняпра).

Хуткія факты Чачора, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 56 км. Плошча вадазбору 551 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 .

Remove ads

Назва

Назва Чачора балцкага паходжання.

Гідранімічныя аналагі — літоўскія рэкі Kek-upys, Keklys[2]. Рэкі з назвамі Чачора (Kek-, -r-) ёсць таксама на Падзесенні, Верхнім Павоччы, Верхнім Паволжы[3]. У іншых балцкіх гідронімах корань Kek- пашыраны іншымі пашыральнікамі, як у назвах Чэчэна, Чэчэта або Чэчэль (-n-, -t-, -l-)[4].

Усе гэтыя назвы, уключна з назвай Чачоры, звязваюць з літоўскім kekė «гронка (арэхаў, ягадаў, кветак)», kekulas «камяк», прускім kekars «гарох» (у гарохавым струку шмат гарошынак). Яны маюць шырокія індаеўрапейскія адпаведнікі[5].

Блізкім чынам матываваныя і назвы тыпу Рэста, Рэкта, Рэхта і пад. Яны звязаныя з балцкім абазначэннем арэха (літ. riešutas, лат. rieksts, пруск. reisis) і далей з літоўскім rišti, прускім *ristun «звязваць» (арэхі растуць «звязкамі», гронкамі)[6][7].

Ва ўсіх гэтых выпадках рачныя назвы матываваныя семантыкай ушчыльнення ў выніку сціснутасці. У балцкай гідраніміі нярэдка водныя назвы нясуць значэнне «сціскання» (Жлобін, Горадзен і інш.). Мяркуецца, што назвы з семантыкай «сціскання» адлюстроўваюць канфігурацыйныя асаблівасці адпаведнай ракі ці возера[8].

Remove ads

Гідраграфія

Пачынаецца за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Лесавая Буда Кармянскага раёна, вусце на ўсходняй ускраіне горада Чачэрск. Цячэ па Прыдняпроўскай нізіне. Разводдзе звычайна з 2-й дэкады сакавіка да пачатку 3-й дэкады красавіка. Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, шырынёй 0,5—0,6 км. Схілы пераважна адкрытыя, умерана стромкія і спадзістыя; іх вышыня 7—10 м, месцамі да 15 м. Пойма двухбаковая (шырыня 200—500 м), асушаная, лугавая, асобныя ўчасткі параслі хмызняком.

Рэчышча шырынёй да 3-6 м у верхнім, 7-10 м у сярэднім, да 15 м у ніжнім цячэнні. Ад вёскі Сапрыкі каналізаванае, ніжэй свабодна меандруе, звілістае, неразгалінаванае, у вярхоўі перасыхае, амаль паўсюдна густа зарастае, на каналізаванай частцы — толькі каля берагоў. Каналізавана ў 1953 і 1973 гг. на ўсім працягу; паўторнае рэгуляванне рэчышча праведзена ў 1997 г. (у Буда-Кашалёўскім раёне, каля вёскі Галавачы, на працягу 0,2 км; каля вёскі Царкоўе, раней Саўгасная, на працягу 0,3 км), у 2001 г. (на паўночны захад ад аграгарадка Баравая Буда ў напрамку вёскі Шылавічы Чачэрскага раёна, на працягу 7,5 км) і ў 2005 г. (ад аграгарадка Ме́ркулавічы Чачэрскага раёна да вёскі Галавачы Буда-Кашалёўскага раёна, на працягу 5 км).

Берагі стромкія, часта аголеныя, задзернаваныя, адкрытыя, ніжэй ад Сапрыкаў спадзістыя і ўмерана стромкія, парослыя хмызняком, складзеныя пясчана-тарфяністым грунтам. Вышыня берагоў 1-1,5 м.

Асноўныя прытокі — Дулепа, Любіца (справа), Глыбокая (злева). На рацэ знаходзіцца вадасховішча Меркулавічы. Прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў.

На перыяд вясновага разводдзя (звычайна з 2‑й дэкады сакавіка да пачатку 3‑й дэкады красавіка) прыпадае каля 53 % гадавога сцёку. Замярзае ў 1‑й дэкадзе студзеня, крыгалом у канцы сакавіка.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads